Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі
Націснуць, каб павялічыць...
Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі

“Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі” складаецца з тэкстаў, якія ўжо пабачылі сьвет у выданьнях Менскага аналітычнага грудка — “Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001” (2001), “Беларуска-расійская інтэграцыя” (2002), “Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі” (2003) і нарэшце “Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму” (2005). (Першая ў гэтым шэрагу пазыцыя, “Беларуская палітычная сыстэма і прэзыдэнцкія выбары 2001”, нават стала бэстсэлерам і была цалкам прададзена за шэсьць месяцаў.) Ня ўвесь апублікаваны матэрыял вытрымаў выпрабаваньне часам, але ў цэлым ён захоўвае пазнавальную і аналітычную вартасьць. Ёсьць надзея, што яго перакампаноўка дазволіць дасягнуць новай якасьці ў разуменьні працэсаў і падзеяў, якія разам і складаюць найноўшую палітычную гісторыю Беларусі.

Маючы такі багаты і разнашэрсны зыходны тэкст, было бадай немагчыма дабіцца яго публікацыі згодна з прынцыпам храналягічнай лінейнасьці. У колькіх разьдзелах адбываецца зьмяшчэньне часавых пластоў — пазьнейшыя падзеі папярэднічаюць або накладаюцца на ранейшыя.

Гэтая кніга прызначана найперш будзіць палітычнае мысьленьне беларусаў і аб Беларусі. Толькі заключны разьдзел “Сьпіс беларускіх палітыкаў” быў спэцыяльна перапрацаваны для гэтага выданьня і зьмяшчае інфармацыю, актуальную на момант студзеня 2006 г. Усе астатнія тэксты даюцца без спэцыяльнай рэдакцыйнай праўкі. (Дзеля гэтага дзе–нідзе могуць стрэцца анахранізмы або храналягічныя няўвязкі.) Будзе добрым вынікам, калі некаторыя трактоўкі з пазыцыі сёньняшняга дня пададуцца штучнымі і нацягнутымі. Палітычны працэс не вычэрпваецца адной правільнай інтэрпрэтацыяй, і ўсё толькі выйграюць ад яго больш шматмернага разуменьня. (В. Булгакаў, Уступ)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка
Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Булгакаў Валер
Выдавец: Інстытут Беларусістыкі
ISBN: 80-86961-16-8
Дадатковая даведка: Кніга выдадзена пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Чалавек у нядолі»; У афармленьні першай старонкі вокладкі выкарыстаны здымак Уладзімера Базана.
Дата запісу: 2008-06-24
Дата абнаўленьня: 2008-06-24