Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Аўдыёкніга "Адкуль наш род" на сайце Kamunikat.org
Аўдыёкніга "Адкуль наш род" на сайце Kamunikat.org
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...
  Адкуль наш род

На сайце Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org дзякуючы супрацоўніцтву з Уладзімірам Арловым зьявілася аўдыёкніга Адкуль наш род.

Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.

Сярод герояў кнігі - князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асьветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі...

Аўдыёкніга мае багатае гукавое афармленне і малюнкі, што стварае ў юнага слухача эфект прысутнасці пры падзеях, аб якіх апавядае аўтар. Кнігу можна не толькі слухаць, але і чытаць.

Уладзімір Арлоў нарадзіўся ў самым старажытным горадзе Беларусі - Полацку. У дзяцінстве шукаў даўнія скарбы і славутыя полацкія лабірынты, якія і прывялі яго на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працуючы настаўнікам гісторыі, пачаў пісаць алавяданні і аповесці пра нашу мінуўшчыну. Сёння Уладзімір Арлоў - аўтар трыццаці кніг, большасць якіх прысвечана падзеям і героям беларускай гісторыі. Ягоныя творы перакладзеныя на многія мовы і ўключаныя ў школьныя праграмы.