![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Зьмена пакаленьняў? Або беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі Зьмена пакаленьняў Або беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі Бібліятэкар ![]() У Варшаве з 3 да 5 чэрвеня 2008 году адбудзецца канфэрэнцыя “Канфлікт пакаленьняў? або Беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі”. На яе прыедуць Івонка Сурвілла, Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец, Уладзімер Арлоў, Сьвятлана Алексіевіч, а. Аляксандар Надсан, Валер Булгакаў, Віталь Сіліцкі, Анджэй Суліма Камінскі, Эндру Ўілсан, Дэвід Марплз ды іншыя цікавыя асобы. Падчас канферэнцыі будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі. Арганізатары спадзяюцца, што канфэрэнцыя істотна палепшыць разуменьне палітычных, культурных і грамадзкіх працэсаў у Беларусі. Працоўнымі мовамі канфэрэнцыі будуць ангельская і беларуская. У часе канфэрэнцыі будзе забяспечаны сінхронны пераклад. Арганізатары: Інстытут грамадзянскае прасторы і публічнай палітыкі Вышэйшай школы гандлю і права імя Лазарскага (Варшава, Польшча), (www.lazarski.pl) Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (www.belinstitute.eu) Часопіс ARCHE (arche.bymedia.net) |
||