![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Юрэвіч, Жыцьцё пад агнём ![]() Жыцьцё пад агнём Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі Юрэвіч Лявон Гэтая кніга не зьяўляецца біяграфіяй чалавека, хоць ён – тая постаць, вакол якой разгортваюцца падзеі і, што найбольш важна, залежаць ад яе. Гэтая кніга – не гістарычнае дасьледаваньне, хоць гаворка пойдзе пра гістарычныя падзеі, да таго ж малавядомыя ці, хутчэй, вядомыя з аднаго боку. І разам з тым – кніга і чалавека, і пра гісторыю. З тых часоў, пра якія пойдзе аповед, не захавалася дакумэнтаў, прынамсі, для дасьледнікаў без пагонаў: цалкам магчыма, што яны па-ранейшаму схаваныя ў архівах КДБ і, некалі выдрукаваныя, адкарэктуюць напісанае на бачынах гэтай кнігі. Тым часам адзіная крыніца інфармацыі – сам чалавек, імя якога Барыс Рагуля. У 1994-1995 гадах падчас сумеснай працы над кнігай мэмуараў пра беларускае студэнцтва на эміграцыі (Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на эміграцыі. Лёндан (Канада) – Ню Ёрк, 1996) мы ня раз у гутарках закраналі пытаньні падзей ранейшых, асабліва жыцьцё ў часы другой сусьветнай вайны. Так і складаўся, зьбіраўся матар'ял для гэтай кнігі – з размоў, успамінаў, разважаньняў Барыса Рагулі. (Л. Юрэвіч, Прадмова) Катэгорыя: Гісторыя Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 1999 Copyright © 1999 by ARCHE, Лявон Юрэвіч Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Дадатковая даведка: Спэцвыпуск часопіса АRCHE Дата запісу: 2008-06-01 Дата абнаўленьня: 2008-06-01 |
||