Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
Нумар: 2008/19 (2713)

Як кожны год, у дзень 3 мая, у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве ладзяцца сустрэчы з заслужанымі дзеячамі краіны. У гэты дзень з 1921 года прысвойваюцца ім высокія дзяржаўныя ордэны. На гэты раз у ліку 46-ці ардэнаносцаў апынуліся беларусы: галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак. Прэзідэнт Лех Качынскі ўзнагародзіў іх Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

„Ніва” спытала ўзнагароджаных, як яны ўспрынялі гэтае прэстыжнае вылучэнне.

Алег Латышонак: — Для мяне гэта нечаканасць. Я лічу, што шмат людзей больш чым я заслугоўваюць такой узнагароды. Людзей, якія ў падполлі змагаліся за незалежнасць Польшчы, прэзідэнт падзяліў на тры падполлі: першае — якое змагалася ў час другой сусветнай вайны, другое — пасляваеннае і трэцяе — якое дзейнічала ў 1980-х гадах. Прэзідэнт слушна заўважыў, што людзі першага падполля змагаліся са зброяй у руках. Яны рызыкавалі жыццём. А мы — тыя, хто змагаўся за дэмакратыю, усё ж такой вялікай рызыкі на сябе не прымалі. Лічу, што шмат палякаў у Беластоку заслугоўвае гэтай узнагароды. І таму ордэн успрымаю не як узнагароду для сябе, але для людзей, з якімі я дзейнічаў у дэмакратычным руху. Справа ў тым, што беларуская нацыянальная меншасць была адзінай, якая тады стварыла падпольныя структуры і арганізавана змагалася з рэжымам. Думаю, што якраз гэта паўплывала на факт, што я і Яўген Вапа былі ўшанаваны і наш накірунак быў (...) (Змяняць, значыць затрымаць беларускасць, фрагмэнт)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2008-05-11
Рэдактар: Вапа Яўген
Рэдакцыйная калегія: Яўген Вапа (галоўны рэдактар, старшыня Праграмнай рады тыднёвіка Ніва), Мікалай Ваўранюк (журналіст), Аляксандр Вярбіцкі (журналіст), Віталь Луба (намеснік галоўнага рэдактара), Міраслава Лукша (журналіст), Ганна Кандрацюк-Свярубская (журналіст, рэдактар Зоркі), Адам Паўлоўскі (дагляданне гэтых старонак), Аляксей Мароз (журналіст), Яўгенія Палоцкая (машыністка), Галіна Рамашка (канцылярыя), Ілона Карпюк (журналіст), Мацей Халадоўскі (журналіст)... ды шмат-шмат іншых асоб, якія фармальна ў рэдакцыйны калектыў не ўваходзяць, але прозвішчы якіх Вы бачыце пад матэрыяламі ў газеце.
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Друкарня: Orthdruk, Białystok
Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności.
Крыніца: http://niva.iig.pl
Дата запісу: 2008-05-07
Дата абнаўленьня: 2008-05-14