![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Амаль усё !!! »»»
|
![]() Дзеяслоў Літаратурна-мастацкі часопіс Нумар: 27 Я ненавідзеў гэтых падлюгаў, якія займалі мой столік, той, які каля самага выхаду. Я ненавідзеў іх так, як толькі можна ненавідзець людзей, упэўненых у тым, што рэчы бываюць агульнадаступнымі ці, больш за тое, аднолькавымі. Бывала, прыйдзеш у кавярню на гадзіну пазьней, а за маім столікам ужо нехта сядзіць і жуе, раз-пораз падазрона паглядваючы на свой хот-дог і не задумваючыся пра тое, што заняў чужое месца. Мяне гэта так раздражняла, што я сядаў побач і ўважліва ды строга ўтаропліваўся гадзіне ў карак, ажно пакуль аматар пазабаўляцца чужымі столікамі не адчуваў загадкавы дыскамфорт і не ўцякаў, давячыся рэшткамі сваёй убогай ежы – заплочана ж, ня выкінеш. Мусіць, нешта ня так было з іхнімі хот-догамі, калі яны не маглі адвесьці ад іх вачэй, і калі пасьля такіх вось свалачэй заставаліся на століку сарамлівыя палоскі морквы й кетчуп. Сам я хот-догаў ніколі ня браў – я замаўляў двайную і таму ўдвая паскудную танную каву й паўшклянкі гарэлкі, мне падабалася піць гарэлку маленькімі глыточкамі, так, каб яна даўжэй заставалася на вуснах, пагрэла мне нёба. Здаралася, я наўмысьля выліваў трохі кавы на суседнія зэдлікі, і расчараваньне тых, хто ўжо наважыўся да мяне падсесьці, надзвычай пасавала гарэлцы ў маёй пластмасавай шклянцы. Мне было даспадобы паліць у гэтай вулічнай кавярні, каля самага выхаду, там у празрыстым тэньце было мноства дзірачак для вентыляцыі, і дым цудоўным чынам выходзіў вонкі цэлым букетам струмянёў, я радаваўся, як матылёк, калі паблізу спынялася шумная дзявочая кампанія, калі хто-небудзь з астатніх наведнікаў ціха разгортваў зачытаную кнігу, ці калі сюды прыходзілі міліцыянты ды выводзілі бамжаватых звар’яцелых дзядоў, улюбёным заняткам якіх было бянтэжыць супрацоўніц найбліжэйшага банку, што зазвычай тут абедалі, непрыстойнымі знакамі. (А. Бахарэвіч, Пасьля фейерверку, фрагмэнт) Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2007-04 Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс Рэдакцыйная калегія: Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч - намесьнікі галоўнага рэдактара, Анатоль Івашчанка Выдавец: РГА Літаратурна-мастацкі фонд Нёман Copyright © by 2002-2008 Дзеяслоў Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі Дата запісу: 2008-05-06 Дата абнаўленьня: 2008-05-06 |
||