Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Амаль усё !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Ніва
тыднёвік беларусаў у Польшчы
Нумар: 2008/18 (2712)

Хто адышоў, ды нас не пакінуў — яны. Засталіся іх словы. Словы — якія мелі ўвекавечыць перш за ўсё ўсіх нас тут, на сваёй зямлі. Хоць бывалі яны, тыя словы, запісам няўпэўненасці і трывог аўтара — паэта, празаіка, „белавежца”, які, хацеўшы паказаць шлях, мог і памыліцца, і аступіцца, і заблукаць. Бывала, што быў вельмі самотны, хоць за ім стаяў народ, і кніжку яны мелі, — і ён, і той народ, які часта ды лёгка забываўся або і намерана станавіўся няродным, чужым, а нават варожым, далёкім, калі нават акружаў паэта з усіх бакоў. Міхась Шаховіч (1953-2000) напісаў: Усіх нас калісьці згэтуль вецер адкіне. Важна б — застаўся след у каляіне, і травы шапталі б успаміны ў даліне, і чырвані спелай не ўкралі б у каліны, і спевы плылі б аб прышласці нашай... І словы з ягонага верша з апошняй кнігі, выдадзенай пры яго жыцці (хоць ужо першая мела загаловак „Прамінанне”) апынуліся на надмагільным помніку на гарадскім могільніку ў Беластоку на магіле паэта, які ў нестарыя гады пакінуў Бацькаўшчыну. Асаблівы сум агортвае сяброў і калег, калі адыходзіць творчы чалавек у разгары сіл, шчыры прапаведнік ідэй, які не да канца яшчэ выявіў сваю патэнцыю і шмат мог бы яшчэ зрабіць не толькі для самых блізкіх асоб. Праз няпоўны год зусім недалёка ад магілкі сакоўскага Міхася, на копчыку жоўтага пяску леглі вянкі, сярод якіх красаваўся адзін з вершам па-беларуску — Валодзі Дарашкевіча (1941-2001) родам з Меляшкоў (...) (М. Лукша, У сузор’і тых, хто адышоў..., фрагмэнт)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2008-05-04
Рэдактар: Вапа Яўген
Рэдакцыйная калегія: Яўген Вапа (галоўны рэдактар, старшыня Праграмнай рады тыднёвіка Ніва), Мікалай Ваўранюк (журналіст), Аляксандр Вярбіцкі (журналіст), Віталь Луба (намеснік галоўнага рэдактара), Міраслава Лукша (журналіст), Ганна Кандрацюк-Свярубская (журналіст, рэдактар Зоркі), Адам Паўлоўскі (дагляданне гэтых старонак), Аляксей Мароз (журналіст), Яўгенія Палоцкая (машыністка), Галіна Рамашка (канцылярыя), Ілона Карпюк (журналіст), Мацей Халадоўскі (журналіст)... ды шмат-шмат іншых асоб, якія фармальна ў рэдакцыйны калектыў не ўваходзяць, але прозвішчы якіх Вы бачыце пад матэрыяламі ў газеце.
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Друкарня: Orthdruk, Białystok
Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności.
Крыніца: http://niva.iig.pl
Дата запісу: 2008-05-06
Дата абнаўленьня: 2008-05-07