Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Амаль усё !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Беларус
Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце
Нумар: 543

Мітынг на Мангэтане

Усуботу 22 сакавіка каля штаб-кватэры Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў на Мангэтане (Першая Авэню пры 43-й вуліцы) адбыўся мітынг і дэманстрацыя, ладжаныя Нью-Ёрскім аддзелам БеларускаАмэрыканскага Задзіночаньня і Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы ў знак салідарнасьці са змаганьне супраць дыктатуры на Бацькаўшчыне і ў гонар 90-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларусі. Напачатку мітынга да прысутных зьвярнуўся старшыня аддзелу БАЗА сп. Віталь Зайка, які распавёў пра мэты акцыі, даў агляд апошніх падзеяў у Беларусі ў сьвятле гістарычнай рэтраспэктывы, а таксама даў інфармацыю пра дзейнасьць БАЗА для тых, хто першы раз прыйшоў на такога кшталту мітынг. Была зачытаная Трэцяя Ўстаўная грамата, якая стала Актам 25 сакавіка 1918 году.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2008-04
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Дата запісу: 2008-05-02
Дата абнаўленьня: 2008-05-02