![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Амаль усё !!! »»»
|
![]() Беларускі Рэзыстанс Нумар: 03 Спроба стварэньня каардынацыйнага цэнтру Беларускага нацыянальнага Супраціву Савецкія і нямецкія спэцслужбы лічылі, што “адзіны цэнтар” беларускага нацыянальнага падпольнага руху існаваў ужо ў 1941 годзе. Але можна меркаваць, што ён не прадстаўляў усіх нацыянальных палітычных групаў. Вінцэнт Гадлеўскі хацеў, каб цэнтар быў ня вузкай партыйнай структурай, а надпартыйным ворганам. У чэрвені 1942 г. у Менску прайшоў нелегальны зьезд (канфэрэнцыя) беларускіх нацыяналістаў. На жаль, тыя зь яе ўдзельнікаў, якія па вайне апынуліся на Захадзе, не пакінулі ўспамінаў пра гэтую падзею. Таму мы вымушаныя абапірацца выключна на апэратыўныя матэрыялы СД. Гэтая нямецкая спэцслужба атрымала зьвесткі пра зьезд у пачатку ліпеня 1942 г. У дакумэнтах СД мерапрыемства называецца “падпольнай канфэрэнцыяй (зьездам) БНП” альбо “зьездам беларускіх нацыяналістаў”. На наш погляд, апошняе вызначэньне было найбольш дакладным. Гэта пацьвярджае і склад удзельнікаў, многія зь якіх ня мелі ніякага дачыненьня да Беларускай Незалежніцкай Партыі. Дата выхаду: 2006 Рэдактар: Ёрш Сяргей Рэдакцыйная калегія: Галоўны рэдактар: Сяргей Ёрш; намесьнік галоўнага рэдактара: Андрэй Барткевіч Выдавец: Беларускі Рэзыстанс Copyright © 2006 by Беларускі Рэзыстанс Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі Дата запісу: 2008-05-01 Дата абнаўленьня: 2008-05-09 |
||