![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Ёрш, Саюз Вызваленьня Беларусі ![]() Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг. Ёрш Сяргей Паваенны беларускі антысавецкі супраціў заставаўся суцэльнай “белай плямай” нашай найноўшай гісторыі аж да пачатку 1990-х гадоў. Аднаўленьне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе паспрыяла таму, што нарэшце змаглі адкрыта падаць свой голас ягоныя ўдзельнікі. Тады здавалася, што адкату ўжо ня будзе, што бел-чырвона-белы сьцяг вярнуўся назаўжды. Эйфарыя, аднак, хутка прайшла. Ужо ўвосень 1992 г. стала зразумела, што рэабілітацыі беларускага антысавецкага супраціву пры існай уладзе чакаць не даводзіцца. Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, які не зьмяніў назвы і не адрокся ад спадчыны “жалезнага Фелікса”, хуценька пачаў закрываць свае ледзьве прыадчыненыя архівы. Гэта быў адзін з захадаў па стрымліваньні росту ў краіне “нацыяналістычных настрояў” — распаўсюд і ўдалая прапаганда раней схаванай інфармацыі пра беларускі вызвольны рух і яго змагароў маглі знайсьці гарачыя водгукі найперш сярод моладзі. (Прадмова, фрагмэнт) Катэгорыя: Гісторыя Месца выхаду: Слонім – Менск Дата выхаду: 2005 Выдавец: Беларускі Рэзыстанс Copyright © 2005 by Сяргей Ёрш Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Дата запісу: 2008-04-18 Дата абнаўленьня: 2008-05-02 |
||