Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Кобрын, Беларускі нацыянальны рух
Націснуць, каб павялічыць...
Беларускі нацыянальны рух
1917-1920
Кобрын Міхаіл

Кобрын Міхаіл Уладзіміравіч нарадзіўся ў вёсцы Шкрабы (Скробава) Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Уладзімір Канстанцінавіч і маці Валянціна Юльянаўна працавалі ўсё жыццё ў мясцовым калгасе.

Аўтар закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1985). Пасля службы ў арміі паступаў на гістарычны факультэт Мінскага педінстытута, не прайшоў па конкурсу. Працаваў рабочым на будоўлі, тэхнікам. Завочна, з адзнакай закончыў гістарычны факультэт БДУ, аддзяленне музеязнаўства (1998).

Малодшы навуковы супрацоўнік у гісторыка-культурным запаведніку “Заслаў’е“. Малодшы навуковы супрацоўнік у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея ў г. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Дзякуючы загадчыку філіяла Далінскаму Эдуарду Вітальевічу, гэты час стаў плённым у творчым жыцці аўтара.

Адсутнасць жылля прымусіла навукоўца пераехаць у родную вёску Шкрабы. Працуе настаўнікам гісторыі у суседняй вёсцы Карчы (Карчова). Закончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Аўтар шасці навуковых артыкулаў і трох публіцыстычных.

У 2007 годзе аўтару была адменена абарона кандыдацкай дысертацыі.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Гісторыя
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Беларускае выдавецкае Таварыства «Хата»
Copyright © 2004 by Міхаіл Кобрын
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў).
Дата запісу: 2008-04-17
Дата абнаўленьня: 2008-05-15