Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Ёрш, Генэрал вызвольнага фронту
Націснуць, каб павялічыць...
Генэрал вызвольнага фронту
Ёрш Сяргей

Генэрал Дзьмітры Касмовіч усяго некалькі месяцаў не дажыў да абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе. Тое, за што ён змагаўся на працягу дзесяцігодзьдзяў, спачатку на Бацькаўшчыне, а пасьля ў Вольным Сьвеце, стала рэальнасьцю. Толькі ня ўбачыў гэтага незабыўнага моманту нястомны змагар за вызваленьне Беларусі ад акупантаў з Усходу й з Захаду…

Жыцьцю й дзейнасьці беларускага палітычнага й вайсковага дзеяча Дз. Касмовіча прысьвечаная брашура Яна Каваля. Аўтар малюе партрэт нястомнага, нязломнага, палымянага беларускага нацыяналіста. Асаблівая ўвага надаецца пэрыяду Другой сусьветнай вайны й дзейнасьці Касмовіча на эміграцыі. Калі ў вайну ён са зброяй у руках бараніў свой народ ад акупантаў, ствараў беларускія вайсковыя аддзелы, то ў пасьляваенны час зьмяніў вайсковую ўніформу на цывільны касьцюм, займаўся, у асноўным, палітычнай дзейнасьцю.

Генэрал Касмовіч аж да сваёй сьмерці нёс сьцяг вызвольнай барацьбы беларускага народу, захоўваў пераемнасьць гэтага змаганьня. Колькі гадоў назад гэты сьцяг, сьвятую памятку вызвольнага змаганьня нашых продкаў, падхапілі мы, беларускія нацыяналісты з Арганізацыі “КРАЙ”. На ім крывёю Герояў напісаныя несьмяротныя словы: “Здабудзем Беларускую Дзяржаву, альбо загінем у барацьбе за яе!”.

Выдавецтва “Голас КРАЮ”

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся брашура ў адным файле
Катэгорыя: Гісторыя
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2002
Выдавец: Голас Краю
Copyright © 2002 by Сяргей Ёрш
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў).
Дата запісу: 2008-04-16
Дата абнаўленьня: 2008-05-02