![]() Аўдыёкнігі !!! »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Акафіст пакутам Хрыстовым ![]() Акафіст пакутам Хрыстовым Малітва да Пакутаў Хрыстовых Уладыка, Хрысьце Божа, пакутамі Тваімі вылекаўшы запалы мае і ранамі Тваімі вылекаўшы раны мае, падай мне, шмат награшыўшаму прад Табой, сьлёзы пакаяньня. Разчыні ў целе маім водар Твайго жыцьцядаўчага Цела і асаладзі душу маю годнаю Крывёй Тваёй ад гіркаты варожай. Уздымі да Цябе розум мой, упаўшы ў грахоўную бездань, і вызвалі ад сьмерці, бо не мею каяньня, не мею моцы, нямаю сьлёзаў пакаяньня, што ўзносяць людзей да іх спадчыны. Апантаны жыцьцёвымі запаламі розум мой, ня здольны ўзьняць да Цябе вочы ў хваробе сваёй, ня можу сагрэцца сьлязамі, што выяўляюць любоў да Цябе. Але, Уладыка, Госпад Ісус Хрыстос, скарб дабрыні, падай мне шчырае пакаяньня і вылекаваньня сэрца, каб адшукаць Цябе. Падай мне дабрыню Тваю і аднаві ва мне вобраз Твой. Я пакінуў Цябе – не пакідай Ты мяне. Выйдзі, каб адшукаць мяне, павярні мяне па палеткі Твае і прыліч да абранага авечак абранага стада Твайго. Напоўні мяне боскімі Таямніцамі Тваімі, малітвамі ўсячыстай Тваёй Маці і ўсіх сьвятых Тваіх. Амін. Катэгорыя: Рэлігія Месца выхаду: Львоў Дата выхаду: 2008 Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы Copyright © 2008 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка Дадатковая даведка: Перакладзена сьвятаром Сяржуком Горбікам; Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе Дата запісу: 2008-04-16 Дата абнаўленьня: 2008-04-16 |
||