Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: «Мой родны кут, як ты мне мілы...»
Націснуць, каб павялічыць...
«Мой родны кут, як ты мне мілы...»
Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (травень, 2002)

У сакавіку—маі 2002 года адбыўся Рэспубліканскі дзіцячы конкурс на лепшыя літаратурныя творы і малюнкі па тэмах: «Мой родны кут, як ты мне мілы...» і «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці».

У конкурсе бралі ўдзел 176 дзяцей з розных куткоў Беларусі. Экспертная камісія атрымала 55 малюнкаў і 121 літаратурны твор, з якіх перамаглі адпаведна 31 і 44. Было шмат прац, якія спалучалі ў сабе і літаратурныя, і жывапісныя творы. Адабраць лепшыя было надзвычай цяжка. Не дзіўна, што лаўрэатамі сталі аж 70 удзельнікаў гэтага конкурсу. Нашая зямля з няспыннай упартасцю нараджае яскравыя таленты па ўсёй Беларусі, а збіраць іх, даць магчымасць праявіць сябе і закліканы такія конкурсы. Вялікую колькасць твораў даслалі дзеці з вёсак Нясвіжскага, Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага, Гомельскага, Полацкага, Петрыкаўскага, Шчучынскага, Круглянскага, Івацэвіцкага, Светлагорскага і іншых раёнаў. З Мінска, на жаль, было даслана толькі 17 прац. Узнагародаю для ўсіх лаўрэатаў конкурсу стала вандроўка ў Балгарыю. Для дзяцей з далёкіх куткоў Беларусі, з невялікіх вёсак і мястэчак гэта быў сапраўдны падарунак, таму што большасць з іх ніколі не выязджалі за межы нашай краіны і не бачылі мора.

Арганізавала конкурс управа Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». А ажыццяўленне гэтага праекта стала магчымым дзякуючы руплівасці і клопатам спадарыні Ірэны Каляда-Смірноў, кіраўніку Дабрачыннага фонду ў Кліўлендзе (ЗША). (А. Макоўская, Уступ, фрагмэнт)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, Мастацкая літаратура
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2002
Рэдактар: Давыдзенка Натальля
Выдавец: Беларускі кнігазбор
ISBN: 985-6638-88-7
Copyright © 2002 by Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Дадатковая даведка: У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пераможцаў дзіцячага конку рсу, праведзенага МГА « Згуртаванне белару саў свету « Бацькаўшчына» ў сакавіку—маі 2002 г.; Выданне сталася магчымым дзякуючы сп. Ірэне Калядзе-Смірноў, старшыні Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША)
Дата запісу: 2008-04-05
Дата абнаўленьня: 2008-05-06