![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Маршэўская, Беларуская мова (прафесійная лексіка) ![]() Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах Маршэўская Валянціна Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001). Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Асаблівасці навуковага стылю мовы», «Навуковы тэкст: структура і моўная ар-ганізацыя», «Сістэма жанраў навуковай літаратуры», «Стылістыка афіцыйна-справавых папер». Тэарэтычныя звесткі дапаўняюцца пытаннямі для кантролю ведаў. Авалодаць лагічнай будовай сінтаксісу навуковага выкладу і спецыфічнымі моўнымі канструкцыямі дапамогуць заданні, пры-ведзеныя ў пэўную сістэму Заданні напраўлены на тое, каб наву-чыць студэнтаў характарызаваць лексічныя, марфалагічныя, сінта-ксічныя і інш. асаблівасці навуковага стылю, рабіць кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці. Пры складанні рэфератаў і анатацый студэнты вучацца шу-каць і вылучаць асноўную і дадатковую інфармацыю, авалодваць прынцыпамі разгортвання і кампрэсіі інфармацыі ў навуковым тэксце, правільна афармляць даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры. Катэгорыя: Беларуская мова, Мэтадычная літаратура Месца выхаду: Горадня Дата выхаду: 2002 Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы ISBN: 985-417-195-7. Copyright © 2000 by Валянціна Маршэўская Крыніца: http://www.grsu.by Дата запісу: 2008-04-02 Дата абнаўленьня: 2008-05-06 |
||