Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Крыжовы Шлях
Націснуць, каб павялічыць...
Крыжовы Шлях

Беларускае хрысьціянства заўсёды знаходзілася на мяжы Ўсходняй і Заходняй традыцый, узбагачаючыся малітоўнымі практыкамі абодзьвух абрадаў. Сынтэза беларускага праваслаўнага абраду пачалася яшчэ ад Х – ХІ ст.ст.

Служба “Крыжовага шляху” ёсьць адной з запазычаных з Заходняй традыцыі і творча пераробленай дзеля выкарыстаньня ў беларускам праваслаўнам абрадзе.

Першыя ўзгадкі аб Крыжовым шляху ў праваслаўнай традыцыі на землях ВКЛ мы сустракаем у сярэдзіне 16 ст. Потым, з невялікімі зьменамі, абрад перанялі ўніяты. Пасьля распрацоўкі Кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілай чына пасій, служба Крыжовага Шляху паступова зьнікала з праваслаўнай традыцыі Ўкраіны, але на Беларусі гэтая богаслужба, нягледзячы на ўсе высілкі РПЦ, працягвала існаваць да канца 19 ст.

Сёньня мы аднавілі дадзенае богаслужаньня па старажытным запісам, апісаньням расейскіх і польскіх дасьледчыкаў.

Служба адпрашлялася ў Вялікую пятніцу і ўключала ў сябе абыход вакол храму (манастыра) з крыжом. У некаторых выпадках узгадваецца абыход вакол усёй вёскі і могілак, замкавых муроў… Працэсія чатырнадцаць разоў спынялася дзеля ўзгадваньня Крыжовага Шляху Госпада, чытаньня Евангельля і малітваў. Чытаньня і малітвы чаргаваліся з асаблівым казаньням сьвятара. У больш позьніх, пераважна ўніяцкіх крыніцах, узгадваецца, што вернікі слухалі казаньня сьвятара і Евангельля на каленях. (Уступ)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся брашура ў адным файле
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт
Катэгорыя: Рэлігія
Месца выхаду: Львоў
Дата выхаду: 2007
Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Copyright © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Дадатковая даведка: Складзена cьвятаром Сяржуком Горбiкам, Бiблiйныя тэксты пададзены згодна перакладу спадара Васiля Сёмухi Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаuным Абрадзе Дабраслаu, Госпад, працу нягоднага слугi Твайго
Дата запісу: 2008-04-01
Дата абнаўленьня: 2008-04-01