![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Гардзееў, Магдэбурская Гародня ![]() Магдэбурская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.) Гардзееў Юры Гэты горад немагчыма не любіць. Яго мілуюць і самі шляхетныя гарадзенцы і добрыя госці. Ён ніколі не быў афіцыйнай сталіцай, але, як і Наваградак, па праву лічыцца каралеўскім горадам Беларусі. У сярэднявеччы вялікія князі і каралі імкнуліся сюды, на высокі бераг магутнага Нёмана, у горад, аточаны бясконцымі пушчамі, дзе ладзіліся небывала багатыя паляванні. Тут паўсталі ажно два каралеўскія замкі. Стары — на Замкавай гары — меў шмат выбітных уладароў: Усеваладка, якому ў жонкі аддаў сваю дачку'прыгажуню сам Уладзімір Манамах з Кіева, князя Давыда, славутага ваяра, які здолеў цягам чвэрці стагоддзя паспяхова бараніць вольнасць гэтага краю ад крыжацкай навалы, славутага пераможцу Грунвальда Вітаўта Вялікага, які пачынаў свой бліскучы жыццёвы шлях як “Rex Grodnensis” (князь гарадзенскі), караля Стэфана Баторыя, які так палюбіў Гародню, што загадаў пабудаваць тут сабе рэнесансны замак і маўзалей — новы мураваны фарны касцёл, бо горад мілы быў яму “не толькі для часовага побыту, але і для спачынку вечнага”. Каралеўскі палац, які часцей мянуюць Новым замкам, цэлае стагоддзе прымаў паслоў Сейму Рэчы Паспалітай. Тут адбылося і сумнавядомае “Нямое паседжанне”, дзе дэпутаты тагачаснага парламента ўпартым маўчаннем пратэставалі супраць ліквідацыі іх дзяржавы — Рэчы Паспалітай. (А. Мілінкевіч, Горад, які немагчыма не любіць) Катэгорыя: Гісторыя Месца выхаду: Гародня - Wrocław Дата выхаду: 2008 Рэдактар: Смалянчук Алесь Выдавец: Гарадзенскі Рух „За Свабоду”, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego Выдавецкая сэрыя: Гарадзенская бібліятэка ISBN: 978-83-89185-68-6 Copyright © 2008 by Гарадзенскі Рух „За Свабоду”, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, Юры Гардзееў Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Гарадзенскага Руху „За Свабоду” Друкарня: Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczyńskiego Sp. z o.o. Дадатковая даведка: Серыя „Гарадзенская бібліятэка” выдаецца пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча, лідэра Руху „За Свабоду”, лаўрэата прэміі Еўрапейскага парламента імя А. Сахарава „За свабоду думкі”; Лагатып серыі і праект вокладкі: Алеся Раднова; Рэдактар: Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук; Карэктура: Ірына Грэбень; Графічная апрацоўка і дызайн: Юлiя Радс; Тэхнічная кансультацыя: Эдвард Дмухоўскі; Паказальнік імёнаў: Таццяна Казак; Каардынатар серыі: Павал Мажэйка; Выданне серыі стала магчымым дзякуючы праграме замежнай дапамогі Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 2007 годзе; Гарадзенскі Рух „За Свабоду” e-mail: zasvabodu.hrodna@gmail.com Дата запісу: 2008-04-01 Дата абнаўленьня: 2008-05-13 |
||