![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Грандыёзны канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве Грандыёзны канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве Бібліятэкар ![]() http://nn.by Людзей на Замкавы пляц у Варшаве прыйшло даволі шмат. Выступалі польскія гурты і звыклая абойма беларускіх выканаўцаў: Вольскі, Вайцюшкевіч, Руся, Кулінковіч, IQ 48 і Памідораў. Лявон таксама цешыў публіку, выдаючы зь сябе прыхільніка рэжыму падчас прамоў між выступамі музыкаў. Прамаўлялі Кшыштаф Зануссі, кіраўнік гуманітарнага ліцэю спадар Колас і спадарыня Завадская. Шмат згадвалася пра ліцэй і падзеі на Беларусі 25-га і 27-га сакавіка. Песьні кожны сьпяваў свае. Беларусы — беларускія, палякі — польскія. Цікава гучалі пераклады «Паветранага шара» і «Трох чарапах» на польскую мову, выкананыя сумесна з польскімі музыкамі. Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту і выказалі ім супольную польска‑беларускую салідарнасьць. Таксама гучала меркаваньне, што канцэрт гэты будзе апошнім, а наступны пройдзе ў Менску на плошчы Якуба Коласа. крыніца: Наша Ніва |
||