Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Беларусы Беласточчыны адсьвяткавалі ўгодкі БНР
Беларусы Беласточчыны адсьвяткавалі ўгодкі БНР
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

Гістарычны даклад пра ўдзел беларусаў Беласточчыны ў пэрыяд змаганьня за незалежнасьць БНР, канцэрт беларускіх песень, дэкламацыя вершаў Ларысы Геніюш ды прэзэнтацыя фільму "Дзень Волі" - гэта галоўныя элемэнты беластоцкага сьвяткаваньня 90. угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ва ўрачыстасьці прынялі ўдзел дзеячы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, моладзь, польскія парламентарыі а таксама прадстаўнікі ўладаў Беластоку і Падляшскага ваяводзтва.

Зь вітальным словам да прысутных зьвярнуўся пасол польскага Сэйму Роберт Тышкевіч.

У канцэртнай частцы выступіў моладзевы гурт “Зьнічка” з беларускага ліцэю ў Гайнаўцы ды Ілёна Карпюк і Марцін Кахановіч з праектам Ilo&Friends. Артыстычна-паэтычны collage зь вершамі прадставілі вучні з пачатковай школы нр. 4 у Беластоку.

Як што год арганізатары ўручылі букеты бел-чырвона-белых кветак беларусам, якія асабліва спрычыніліся да разьвіцьця беларускасьці на Беласточчыне. На гэты раз кветкі атрымаў Георгій Валкавыцкі - стваральнік тыднёвіка Ніва ды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня Белавежа. Букеты гісторыку Юры Туронку ды мастаку Лявону Тарасэвічу будуць уручаныя пазьней па прычыне іхняй непрысутнасьці.

Георгій Валкавыцкі

Націснуць, каб павялічыць...

85 гадоў таму назад, у Белавежы, у сакавіцкія дні нарадзіўся Георгій Валкавыцкі, дзякуючы якому беларуская мова і роднае слова ў сакавіку 1956 г. трапіла пад беларускія сялянскія стрэхі ў выглядзе тыднёвіка беларусаў у Полынчы „Ніва". На працягу трыццаць аднаго года як галоўны рэдактар вучыў ён пісаць, рэдагаваць, любіць і апісваць беларускае не толькі на роднай Беласточчыне. У 1958 годзе захацелася яму выйсці з беларускім літаратурным словам з Беласточчыны з-пад стрэхаў і патрапіць на культурныя салоны Польшчы, Беларусі, Еўропы - спрычыніўшыся да ўзнікнення Літаратурнага аб'яднання „Белавежа". А яшчэ вышукоўванне літаратурных і журналісцкіх талентаў, рэдагаванне беларускага пісанага слова ў выглядзе аўтарскіх зборнікаў - як не бач і заняло яму ўсё дарослае жыццё.

Згодна традыцыі нашага святкавання чарговых угодкаў акту 25 Сакавіка сімвалічны букет бел-чырвона-белых кветак уручаем менавіта Спадару Георгію Валкавыцкаму - магутнаму, белавежскуму дубу - без шматгадовай працы якога многія жыхары Беласточчыны адчувалі б сябе надалей толькі нацыянальнымі сіротамі і беларускімі неграмацеямі. Дзякуем Вам за ўсё зробленае.

Юры Туронак

Юры Туронак з'яўляецца адным з нешматлікіх беларускіх дзеячаў, якія захавалі і пераказалі пасляваенным пакаленням беларусаў нацыянальныя і незалежніцкія каштоўнасці даваеннай інтэлігенцыі. Дякуючы яму ахвярная праца некалькіх тысыч найлепшых прадстаўнікоў нашай нацыі не адыйшла ў няпамяць.

Кожны хто з Беласточчыны, за навукай, ці хлебам апынуўся ў Варшаве і шукаў там нейкіх "сваіх", раней, ці пазней сустрэўся з Юрым Туронкам. Не адзінкі а сотні нашых "тутэйшых", і "рускіх" - дзяўчат і хлопцаў з Беласточчыны - у выніку сустрэч і размоваў са Спадаром Юрым стала беларусамі. Без яго удзелу праўдападобна шмат каго не было б на сёняшнім святкаванні.

Юры Туронак вучыў партытызму на аснове салідных ведаў пра айчынну гісторыю. Даследаваць гісторыю беларусаў стаў ён у час, калі навуковыя веды цалкам заступала савецкая міфалогія. Юры Туронак несумнена быў стваральнікам школы беларускай гістарыяграфіі ў Полшчы. Кожны беларускі гісторык, які займаецца навейшай гісторыяй Бацькаўшчыны, з'яўляецца яго вучням. Таксама, ніводзін даследчык -беларускі, польскі, нямецкі, ці рускі, пішучы пра перыяд II сусветнай вайны ва ўсходняй Еўропе, не ў змозе прамаўчаць працы Юры Туронка пра нямецкую акупацыю Беларусі.

Юры Туронак моцна паўплываў на фарміраванне палітычнай думкі беларусаў у Полыпчы. Беларускі клуб, якім ён кіраваў быў своеасаблівым асяродкам палітычных аналізаў. На жаль рэвашюцьійньі энтузьязм моладзі ў пачатках дзевяностых гадоў прывёў да шматлікіх памылковых рашэнняў у беларускім руху. Гісторыя зноў прызнала рацыю канцэпцыям прапанаваным тыды Юрым Туронкам.

Лявон Тарасэвіч

"Сілезцы маюць вугаль, Памор'е мае мора, Беласточчына мае нас — беларусаў і большага багацця не будзе мець. Калі гэта страціць, то яна застанецца правінцыяй, якой ніхто не будзе цікавіцца", — заявіў нядаўна Лявон Тарасэвіч ганаровы амбасадар Полынчы сёлетняга Еўрапейскага года міжкультурнага дыялога. Без асобы Лявона Тарасэвіча і ягоных мастацкіх, грамадскіх, культурна-асветных ідэй і дасягненняў нашыя комплексы, комплексы беларускай меншасці, былі б нашмат большымі. Патрэба новага асэнсавання месца і форм беларускай культуры і друкаванага слова стаяла ў вытокаў ангажаванасці Лявона Тарасэвіча на пачатку 80-тых гадоў у самаарганізаванне незалежнага беларускага студэнцкага руху, каб потым пры канцы 80-тых перайсці на Беласточчыне да паспяховай дзейнасці ў палітычнай галіне і самакіраванні. Вяртанне гістарычнай і нацыянальнай тоеснасці сваёй роднай Гарадоцкай гміне — гэта прыклад усім самакіраванням як змагацца за годнасць сваёй Малой Айчыны.

Сімвалічны букет бел-чырвона-белых кветак уручаем Лявону Тарасэвічу таксама ў падзяцы ад нашай меншасці за тое, што столькі гадоў нясе на сваіх плячах задачу прадстаўляць нашыя беларускія справы ва ўсім свеце. Дзякуем за ўсё гэта і жадаем чарговых поспехаў на мастацка-культурнай і нацыянальнай ніве.

Даклад Алега Латышонка: "Беласточчына і беластачане ў перыяд змагання за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі"

Да першай сусветнай вайны тры паветы Беласточчыны: сакольскі, беластоцкі і бельскі належылі да тых, у якіх беларускае нацыянальнае жыццё развівалася даволі хутка. Дарэчы, тут былі і даўнія традыцыі беларускага руху. Тут выдавалася ў 1862 г. „Гутарка двух суседаў”, а ў 1863 г., магчыма, і „Мужыцкая праўда”. Яе выдавец, Кастусь Каліноўскі, нарадзіўся ў Мастаўлянах на памежнай цяпер Свіслачы, я яго галоўны ідэйны супраціўнік, правадыр г. зв. „заходнерускай партыі” прафесар Міхайла Каяловіч у недалёкай Кузніцы. Але праваслаўныя былі і сярод паўстанцаў, напрыклад Язэп Такарэвіч з Бельска, які на эміграцыі задумаў выдаваць беларускую газету. У наступным пакаленні, з Грыневіч Малых, што пад Бельскам, паходзіў Ігнат Грынявіцкі, забойца цара Александра ІІ і духоўны бацька беларускай фракцыі Народнай Волі, рэвалюцыйнай партыі, якая спрабавала ўскалыхнуць Расійскую імперыю.

На пачатку ХХ ст. з'явіліся першыя ўласна беларускія палітычныя арганізацыі – Беларуская рэвалюцыйная партыя, а затым Беларуская рэвалюцыйная (пасля-сацыялістычная) грамада. Актыўным дзеячам БСГ быў пецярбургскі студэнт родам з Кленік Бельскага павета, сын тутэйшага праваслаўнага святара – Яўген Хлябцэвіч. Дзякуючы яму мясцовая бельская арганізацыя БСГ існавала ўжо ў 1906 г. З 1907 г. да БСГ належаў іншы святарскі сын, Іван Краскоўскі з Дубіч Царкоўных, які ў рады арганізацыі уцягнуў шмат сялянскай моладзі. (Бацька Івана, а. Ігнат, у час студэнцкай маладосці быў нарадавольцам). Краскоўскі, які пасля стала жыў і працаваў у Вільні, далучыўся да братоў Івана і Антона Луцкевічаў. Тут да іх далучыўся і Усевалад Ігнатоўскі, родам з Такароў, які вырас у падгайнаўскіх Дубінах, у будучыні выдатны савецкі дзеяч і беларускі гісторык. Каталіцкая моладзь з Сакольшчыны з 1909 г. далучалася да гродзенскага гуртка беларускай моладзі, арганізаванага ксяндзом Францішкам Грынкевічам.

Безумоўна, усё пайшло б зусім іначай, каб не першая сусветная вайна, і, перад усім, бежанства 1915 г. Амаль усё праваслаўнае насельніцтва Беласточчыны падалося ва ўцёкі ў глыб Расіі і практычна непрысутнае было на бацькаўшчыне ў час, калі вырашаўся яе лёс на цэлыя дзесяцігоддзі. Адступаючы, расійскія войскі палілі вёскі, а тое што засталося расцягалі недобразычлівыя суседзі. З беларускага гледзішча Беласточчына на некалькі гадоў стала наагул пустыняй. Беларусь перарэзала лінія фронту і скапіліся тут натоўпы жаўнераў. Досыць сказаць, што было іх удвая больш, чымсці ўсіх беларусаў здольных насіць зброю.

На немецкім баку фронту ў Вільні засталіся браты Луцкевічы ды Вацлаў Ластоўскі. Спрабавалі яны развярнуць беларускі нацыянальны рух на акупаванай тэрыторыі, але гэта была вельмі цяжкая задача ў сувязі з бежанствам. Першая беларуская школа на Беласточчыне адкрылася ў Грабаўцы, што пад Дубічамі Царкоўнымі, паколькі насельніцтва вёскі не падалося ў бежанства. Настаўнічала тут Вера Матэйчык з Агароднічак (народжаная ў Супраслі, у будучыні правадыр беларускага партызанскага руху. Сярод яе партызанаў у 20-я гг. былі сыны тых, якія належылі да арганізацыі Івана Краскоўскага на пачатку стагоддзя. Незвычайны гэта прыклад так ранняй пераемнасці арганізаванага беларускага руху не толькі на Беласточчыне, яле і на ўсёй Беларусі. Дзякуючы таму можам сабе ўявіць, якая была б тут моц беларускага руху, калі б не бежанства.

У дадзеных гістарычных абставінах беластачане не адыгралі вялікай ролі у станаўленню незалежнай Беларусі, бо адыграць не маглі. Захавалася мала прозвішчаў нашых людзей, якія пакінулі след на раннім этапе гэтага змагання. Ведаем, што ў вайсковым руху дзейнічаў Сцяпан Пяцельскі з Гарадка, вядомы як нашаніўскі паэт М. Арол.

Тым больш вылучаецца асоба ураджэнца Сакольшчыны Язэпа Варонкі, які да 1914 г. студыяваў на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Варонка у 1917 г. уступіў у БСГ. Быў актыўным удзельнікам ІІ-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый у кастрычніку гг. і выбраны быў камісарам юстыцыі і ўнутранных спраў Вялікай беларускай рады. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з'езда 1917 г.

21 лютага 1918 г. Выканаўчы камітэт Усебеларускага з'езда выдаў Першую ўстаноўчую грамату, у якой абвясціў сябе часовай уладай у Беларусі. Ворганам выканаўчай улады стаў Народны Сакратарыят Беларусі, які ачоліў наш зямляк Язэп Варонка. Ён быў і адным з ініцыятараў абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918. Абавязкі старшыні Народнага Сакратарыята і міністра замежных спраў выпаўняў да ліпеня гг.

У снежні 1918 г. у выніку дамовы між Беларускай віленскай радай і літоўскай Тарыбай Язэп Варонка стаў міністрам беларускіх спраў і членам кабінету міністраў Літвы. Пасаду гэтую займаў да красавіка 1920 г.

Урад БНР з Антонам Луцкевічам на чале пераехаў у Горадню. Як і ўсюды, беларускі нацыянальны рух у выніку бежанства быў вельмі слабы. Толькі на зломе жніўня і верасня 1918 г. настаўнік мясцовай беларускай школы Аляксандр Грыкоўскі, родам з Корніна на Бельшчыне, стварыў тут Беларускі камітэт. На жаль, неўзабаве Грыкоўскі заўчасна памёр на сухоты. Яго паховіны сталіся беларускай патрыятычнай маніфестацыяй.

Адной з галоўных задачаў беларускага руху была арганізацыя беларускага войска. Актыўны ўдзел прымаў у тым ураджэнец Гарадка Мікола Дзямідаў, спачатку як ураднік літоўскага міністэрства абароны, а неўзабаве як камендант г. Горадні, адказны за набор рэкрутаў. Дзямідаў дзейнічаў вельмі энергічна і адкрыў вярбовачных пунктаў, у тым ліку ў Беластоку і Саколцы. Сярод афіцэраў беларускага гродзенскага палка быў падпалк. Кастыцэвіч, безумоўна сына бельскага святара Васіля Кастыцэвіча.

На пачатку лютага 1919 г. у выніку польска-нямецкага пагаднення заходнебеларускія перанялі палякі. Беларусы трымаліся ў Горадні, але палякі разганялі мясцовыя беларускія прадстаўніцтвы і арыштоўвалі беларускіх вярбовачных афіцэраў, мю інш. штабскапітана Хомчыка ў Супраслі, Гораша ў Паўднёвым Востраве, Юліяна Касценчыка і Аляксандра Кандрусіка ў Індуры. Беласточчыну палякі лічылі неад'емнай часткай Польшчы. Неўзабаве палякі занялі таксама Горадзен і абяззброілі беларускі полк. Сярод беларускіх палітыкаў і вайскоўцаў выступіў разлад. Частка адступіла ў Літву, але большасць шукала пагаднення з палякамі.

У жніўні 1919 г. польскія войскі ўвайшлі ў Мінск. У верасні горад адведаў Язэп Пілсудскі, які неўзабаве даў згоду на аднаўленне працы Рады БНР і фармаванне беларускага войска. У Беларускай вайсковай камісіі працавалі афіцэры Мікола Дзямідаў і Антон Борык, родам з Сынкаўцаў на Сакольшчыне. Сярод афіцэраў знаходзім яшчэ жыхара Бельска Падляшскага Паўла Гапановіча, народжанага ў Гродне, сына бельскага лесніка. Ураднікам БВК быў Уладзіслаў Чаржынскі са Старакаменнай на Сакольшчыне (у будучыні вядомы літаратурны крытык). Уладзіслаў Казлоўскі з Залесся, што на Сакольшчыне паступіў у школу падхаружых. Паспее яшчэ адзначыцца ў баі, пасля стане выдатным дзеячом. Прыгадаем тут і радавога жаўнера Сцяпана Самойліка з Грабянёў Сакольскага павета, які дабраахвотна ўступіў у беларускае войска.

Летам 1920 г. ў выніку наступлення Чырвонай арміі Мінск і ўся Беларусь папалі ў рукі бальшавікоў. Сярод беларускіх палітыкаў дайшло да чарговага (пасля сэцэсіі Ластоўскага, які стварыў урад БНР у Коўні), расколу. Узнік Беларускі палітычны камітет, які ўступіў у перагаворы з генералам Станіславам Булак-Балаховічам, які ў той час дыспанаваў даволі моцнай вайсковай групай, якая называлася Беларускай народнай арміяй. Атрад Балаховіча прыбыў з Эстоніі праз Латвію ў выніку старанняў Беларускай вайскова-дыпламатычнай місіі ў краінах Балтыі. (Дарэчы, адным з дыпламатаў гэтай місіі быў Янка Чарапук з Новага Двара, што на Сакольшчыне, у будучыні лідэр беларускага руху у Амэрыцы). Балаховіч адначасова вёў размовы з Барысам Савінкавым і Расійскім палітычным камітэтам. У выніку гэтых складаных размоў, якіх пратэктарам быў Язэп Пілсудскі, створаная была саюзная армія, у склад якой уваходзілі як беларускія, так расійскія часткі. Да ген. Булак-Балаховіча далучыліся і тыя афіцэры БВК, якія спадзяваліся, што пад камандаваннем слаўнага генерала разгорнуць больш паспяховае змаганне за вольную Беларусь. Сярод іх вылучаецца Мікола Дзямідаў, які ў наваколлі Беластока набраў з дабраахвотнікаў баталіён у чалавек чатырыста, з якім з'явіўся у абозе ген. Булак-Балаховіча пад Туравам.

На пачатку лістапада армія ген. Булак-Балаховіча рушыла на ўсход і ўзяла Мазыр. Тут абвешчаны быў роспуск як урада БНР варшаўскага, так ковенскага і створаны быў новы з Вячаславам Адамовічам на чале. Станіславу Булак-Балаховічу паднесены быў тытул Начальніка Беларускай Дяржавы. На жаль, наступленне генерала спынілася на Дняпры. За тым намнога мацнейшыя чырвоныя дывізіі сталі адцясняць балахоўцаў на ўсход. 27 лістапада Булак-Балаховічу пагражала нават акружэнне. Тады выратавалі яго жаўнеры беластоцкага баталіёна і смаленскага палка.

28 лістапада да Дзямідава дайшла вестка аб пачатку збройнай абароны Случчыны. Як заявіў, „давераны яму баталіён на заклік не пакідаць роднай зямлі і бараніць яе да апошняга, нягледзячы на поўны адыход расійкай арміі, з энтузіязмам сустрэў гэтую вестку”.

29 лістапада баталіён уступіў у пераможны бой з бальшавіцкім 40-м стралковым палком, страчваючы 4 забітых і 10 раненых. За незвычайную адвагу авансаваныя былі падпаручык Уладзіслаў Казлоўскі і штабскапітан Кастыцэвіч (на маю думку – Яраслаў, заслужаны пазней школьны дзеяч у Бельску). 3 снежня баталіён адбіў атакі бальшавікоў пад вёскай Вялікая Малышаўка. Дзямідаў шоў на дапамогу Слуцкай брыгадзе, у якоў, дарэчы, начальнікам штаба быў Антон Борык. На жаль, Рада Случчыны вырашыла спыніць змаганне і перайшла на польскі бок фронту. Баталіён Дзямідава апераваў на Мазыршчыне да студзеня 1921 г., калі нарэшце мусеў перайсці на польскі бок фронту.

Рыжскі трактат 1921 г. заключаны між Польшчай і Расіяй санкцыянаваў падзел Беларусі між гэтыя дзяржавы. Перыяд палітычнага і ваеннага змагання за сваю беларускую дзяржаву закончыўся толькі частковай удачай – стварэннем Беларускай ССР. Тым не менш зроблены быў вялікі крок наперад; яшчэ некалькі гадоў назад ніхто аб незалежнай беларускай дзяржаве і не думаў.

Нам беластачанам застаецца гонар за землякоў, якія апошнімі з усіх беларусаў зышлі з поля бою за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.

Фрагмэнт фільму Юры Хашчавацкага "Дзень Волі", які маглі паглдядзець удзельнікі беластоцкіх сьвяткаваньняў 90. угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.