Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: 90. угодкі БНР у Беластоку
90. угодкі БНР у Беластоку
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...
  Размова са старшынёй Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўгенам Вапам
(у эфіры Радыё Беласток размаўляў Яраслаў Іванюк)

Беларусы Беласточчыны 90. гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі будуць сьвяткаваць у бліжэйшы аўторак – 25 сакавіка.

У праграме між іншым даклад Алега Латышонка пра Беларусаў Беласточчыны, якія ўдзельнічалі ў падзеях зьвязаных з узьнікненьнем БНР.

„Ужо стала традыцыяй – гаворыць старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўген Вапа – што падчас сьвяткаваньняў угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ўручаем сымбалічныя букеты бел-чырвона-белых кветак заслужаным беларусам. Таскама будзе і ў гэтым годзе”.

Апрача гэтага адмыслова для гэтай урачыстасьці вершы Ларысы Геніюш падрыхтавалі вучні з пасатковай школы нр. 4 у Беластоку. У другой частцы ўрачыстасьцяў арганізатары заплянавалі канцэрт патрыятычных песень у выкананьні гурту „Зьнічка” з комплексу школаў з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы ды прэзэнтацыю музычнага праекту Ілёны Карпюк і Алега Кабзара.

На заканчэньне можна будзе таксама паглядзець дакумэнтальны фільм „Дзень волі”.

Урачыстыя сьвяткаваньні 90. гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудуцца ў кавярні „Фама” ў Беластоку, што па вул. Легіяновай. Пачатак а 18. гадзіне.