Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Чытаньня адкрыцьця Сьвятога Апостала Яна Багаслова...
Націснуць, каб павялічыць...
Чытаньня адкрыцьця Сьвятога Апостала Яна Багаслова ў час Вялікага Посту ў алітургійныя дні

З Адкрыцьця сьв. Яна чытаньня (1:1-8)

Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну, які сьведчыў пра слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і што сам бачыў. Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы прароцтва гэтага і выконвае напісанае ў ім; бо час блізкі. Ян сямі цэрквам, якія ў Азіі: мілата вам і мір ад Таго, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад тронам Ягоным, і ад Ісуса Хрыста, Які ёсьць сьведка верны, Першынец зь мёртвых і ‹ладар цароў зямных; Яму, Хто палюбіў нас і адмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёю, і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на векі вечныя, амін. “Вось, ідзе з хмарамі; і ўгледзіць яго кожнае вока, і тыя, што «пракалолі Яго”; і заплачуць перад Ім усе плямёны зямныя». Так, амін. Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец, кажа Гасподзь, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, Усеўладны.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся брашура ў адным файле
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся брашура ў адным файле - друкарскі варыянт
Катэгорыя: Рэлігія
Месца выхаду: Львоў
Дата выхаду: 2008
Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Copyright © 2008 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Дадатковая даведка: Складзены сьвятаром Сяржуком Горбікам; Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе
Дата запісу: 2008-03-21
Дата абнаўленьня: 2008-03-31