![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Заклік ТБМ з нагоды 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі Заклік ТБМ з нагоды 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі Бібліятэкар ![]() Размова са старшынёй Таварыства Беларсукай Мовы Алегам Трусавым
(у эфіры Радыё Беласток размаўляў Яраслаў Іванюк)Незалежнасць нашай краіны ўпершыню была агалошаная на ўвесь свет 25 сакавіка 1918 года. 90 гадоў таму беларусы зрабілі свой палітычны выбар. Беларуская мова стала мовай суверэннай Беларускай Народнай Рэспублікі. На ёй былі напісаныя дзяржаўныя акты, яна стала рабочай мовай Урада БНР. На жаль, сёння родная мова — адзін з галоўных чыннікаў дзяржаўнасці — пачувае сябе няўтульна на роднай зямлі нашай незалежнай Беларусі. Абмежаваныя ўмовы для яе развіцця і шырокага ўжытку. Беларускую мову ігнаруе цяперашні Урад, чыноўнікі рознага рангу. Мае месца нават праследаванне яе носьбітаў. Наша родная мова амаль цалкам выцеснена з тэлевізійнага вяшчання, што несумяшчальна з усімі пастулатамі нашага заканадаўства. Таварыства беларускай мовы цягам свайго існавання адстойвае канстытуцыйнае права дзяржаўнай беларускай мовы быць роўнай сярод іншых моў, каб, урэшце, “заняць свой пачэсны пасад між народамі”. Рада ТБМ у гонар 90-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падтрымлівае ідэю правядзення ва ўсім свеце агульнанацыянальнай дыктоўкі і заклікае прыняць удзел у гэтай гуманітарнай акцыі ўсіх, каму дарагія ідэалы вольнай Беларусі. Гэта паспрыяе замацаванню у грамадскай свядомасці і даты 25 Сакавіка, і значэння роднай мовы. Без роднай мовы няма нацыі, без нацыі не можа быць дзяржавы. Беларуская мова — гэта шлях да сябе, да самавызначэння. Зробім свой выбар на карысць незалежнасці Рэспублікі Беларусь.Шануйма нашу слаўную гісторыю, наш нацыянальны духоўны скарб — родную мову! |
||