![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Існаванне ТБМ знаходзіцца пад пагрозай Існаванне ТБМ знаходзіцца пад пагрозай Бібліятэкар ![]() Размова са старшынёй Таварыства Беларсукай Мовы Алегам Трусавым
(у эфіры Радыё Беласток размаўляў Яраслаў Іванюк)Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь! З 24 красавіка 2008 года ўступае ў моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 533, у адпаведнасці з якім памер арэнднай платы для большасці грамадскіх недзяржаўных арганізацый, якія не займаюцца камерцыйнай дзейнасцю, непамерна павышаецца. Гэты Указ закране і ТБМ. Так, напрыклад, толькі за памяшканне, якое займае ТБМ па вул. Румянцава, 13 у Мінску, трэба будзе плаціць 846,5 еўра у месяц. Такім чынам, у нашай краіне можа спыніць сваю дзейнасць больш за 1000 грамадскіх арганізацый, што ствараюць сённяшнюю грамадзянскую супольнасць. З гэтай нагоды мы звяртаемся да вас, шаноўныя прыхільнікі роднай, матчынай мовы з просьбаю аб дапамозе. Першае – гэта ахвяраванні. Калі 5000 чалавек ахвяруе на дзейнасць ТБМ тысячу рублёў кожны месяц, то мы можам існаваць і ў гэтых умовах. Наш рахунак: № 3015212330014 у Гардырэкцыі ААТ Белінвестбанка, код 764. Другое, вельмі просім вас накіроўваць у органы дзяржаўнай улады лісты з патрабаваннем захаваць паніжальны каэфіцыент 0,1 за 1 кв. м. на аплату арэнды за памяшканне для ўсіх недзяржаўных і некамерцыйных грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць на абсягу нашай краіны. |
||