![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Артыкулы :: Рэсурсы :: Сагановіч, Русь у палітыцы крыжовых паходаў (ХІІ-ХІІІ ст.) Русь у палітыцы крыжовых паходаў (ХІІ-ХІІІ ст.) Сагановіч Генадзь Хоць канкрэтнай задачай класічных крыжовых паходаў (10951291) было вяртанне Ерусаліма і абарона Царства Хрыстовага, іх мэты неўзабаве мадыфікаваліся, а вызначаныя рымскімі папамі шляхі павялі крыжаносцаў далёка ад Святой зямлі. Тое, што памілаванне ўдзельнікаў узброенай пілігрымкі звязвалася з іх службай Богу, прывяло да важных наступстваў: змест індульгенцыяў дазваляў Апостальскай сталіцы не толькі заклікаць да паходу ў Святую зямлю, але пераносіць ідэю крыжовага паходу на іншыя войны ў інтарэсах царквы, прычым вайны не толькі супраць народаўпаганцаў, але і супраць хрысціянаў. Невыпадкова клервоскі абат Бернар (10911153) у першай частцы свайго трактата «Пахвала новаму рыцарству» (1128) нават не згадваў Ерусаліма. Згодна з ягонай канцэпцыяй, прыкмета новага рыцарства не ў барацьбе за святыя месцы, а ў змаганні супраць ворагаў царквы як такіх, у вайне за Хрыста (…) Катэгорыя: Гісторыя Крыніца: Україна в Центрально-Східній Європі № 3/2003 Дата запісу: 2008-03-15 Дата абнаўленьня: 2008-03-15 |
||