Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Сурвіла, Дарога
Націснуць, каб павялічыць...
Дарога
Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск.
Сурвіла Івонка

Прадмова да гэтых успамінаў прагучала ў этэры 20 траўня 1954 году, у самы першы дзень вяшчаньня Радыё Свабода («Вызваленьне»): «У тапаграфіі кут, мераны ўправа ад магнэтнай поўначы, завецца азымутам. Азымут паказвае нам напрамак простага маршу да мэты. Зьмераны на карце кут досыць добра запамятаць, — пасьля, гледзячы на стрэлку компаса, можна ўдзень і ўночы ісьці проста да мэты».

Акурат пра гэтыя, яшчэ ненапісаныя ўспаміны гаварылася ў той гістарычнай перадачы: «Мы, беларускія эмігранты, маем свой зьмераны і добра запамятаны азымут ад месца нашага прабываньня да нашай мэты — Беларусі. І гэты азымут мы завём азымутам сэрца».

Гэтыя ўспаміны мелі на ўвазе іх аўтары, першыя супрацоўнікі «Свабоды», калі тлумачылі: «Залежна ад нашага месца, лічбы азымуту мяняюцца: і так, азымут з Аўстраліі іншы, чым з Англіі, а яшчэ іншы з Канады, але мэта застаецца адна і тая самая — дарагі, родны, паняволены наш край».

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка
Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Навумчык Сяргей
Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь
Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бiблiятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
ISBN: 978-0-929849-25-6
Copyright © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Крыніца: http://svaboda.org/
Дата запісу: 2008-03-15
Дата абнаўленьня: 2008-03-15