![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Час трывогі і надзеі ![]() Час трывогі і надзеі Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956) Прапанаваная чытачам кніжка Час трывогі і надзеі зяўляецца чацвёртым зборнікам успамінаў беларусаў, жыхароў Беласточчыны, якія былі сведкамі драматычных падзей першай паловы XX стагоддзя. Першы том Бежанства 1915 года прысвечаны лёсам беларусаў, якіх вайна і палітыка прымусіла пакінуць сваю зямлю і ўцякаць у Расію. Рэвалюцыя і кашмар унутранага канфлікту прымусіў пасля пару гадоў вяртацца, найчасцей на спаленую Бацькаўшчыну. Другі том У новай айчыне паказвае штодзённае жыццё беларусаў у II Рэчы Паспалітай, трэці Пакаленне вайны з’яўляецца дакументам, адлюстроўваючым перыяд савецкага, а пасля нямецкага панавання на Беласточчыне ў 1 939–1944 гадах. Час трывогі і надзеі на прыкладзе лёсаў паасобных людзей і вёсак прыбліжае гісторыю беларусаў Беласточчыны ад першых хвілін вызвалення Чырвонай Арміяй у ліпені 1944 года да часу палітычнага пералому ў Польшчы 1956 г. Вызваленне запамяталася кожнаму з рэспандэнтаў інакш, у залежнасці ад асабістых дасведчанняў. Большасць жыхароў Беласточчыны пабачыла савецкіх салдатаў у ліпені 1 944 года ў сваіх вёсках. Але шмат хто, як напрыклад Аляксандр Зінчук з Бацютаў, Чырвоную Армію сустрэў на нямецкай зямлі, дзе быў вывезены на прымусовыя работы. Пасля такога вызвалення вяртанне дадому трывала З гады. Бацьку Рыгора Стральчука з Крывой нехта абвінаваціў перад энкавэдыстамі, што быў акаўцам. На пару гадоў трапіў у Сібір, дзе працаваў ва ўранавай шахце. А калі вярнуўся дамоў, хутка памёр. Для большасці людзей дзень вызвалення спалучаецца з вобразам забітых чырвонаармейцаў, пажараў у бліжэйшай ваколіцы, выкліканых перамяшчэннем фронту. (Я. Міраговіч, Уступ, фрагмэнт) Перадача прысьвечаная кнізе „Час трывогі і надзеі”, якую падрыхтаваў Яраслаў Іванюк
Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва Месца выхаду: Беласток Дата выхаду: 2007 Рэдактар: Луба Віталь Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва ISBN: 978-83-925904-8-4 Copyright © 2007 by Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Праграмнай Рады Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва Друкарня: Offset Print, Białystok Дата запісу: 2008-03-14 Дата абнаўленьня: 2008-03-14 |
||