Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Малебень на Дзень Волі
Націснуць, каб павялічыць...
Малебень на Дзень Волі
25 сакавіка

Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае; душа мая - да Цябе, як перасохлая зямля. Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць. Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісьці, бо да Цябе я ўзношу душу маю. Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю. Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты - Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі зь нягоды душу маю і зь літасьці Тваёй зьлічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я - Твой раб.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Малебень у адным файле
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Малебень у адным файле - друкарскі варыянт
Катэгорыя: Рэлігія
Месца выхаду: Львоў
Дата выхаду: 2008
Перакладчык: Горбік Сяргей
Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Copyright © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Дадатковая даведка: Складзены сьвятаром Сяржуком Горбікам; Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе
Дата запісу: 2008-03-13
Дата абнаўленьня: 2008-03-13