Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Сямейны малітоўнік
Націснуць, каб павялічыць...
Сямейны малітоўнік

Дарагія сем’і, браты і сёстры!

У гэтым сьвеце, дзе так шмат граху і зла, зь якім мы сустракаемся штодзённа, якое ў любым месцы і ў любы час можа датыкнуцца нас і нашых блізкіх, сёньня мы найбольш патрабуем Божай Апекі і Міласэрнасьці. Таму мы й распачалі перагрынацыю Абраза Езуса Міласэрнага, які паказвае нам Езуса такім, якім Яго бачыла сьвятая Фаўстына падчас аб’яўленьняў у 1931 годзе.

Будзем жа прымаць гэты сьвяты сымбаль несупыннай Божай Міласэрнасьці з моцнай верай і пабожнасьцю. Да гэтага трэба падрыхтавацца праз Сакрамант Споведзі і сьвятой Камуніі. Аддадзімся пад Ягоную Апеку зь вялікім даверам, пакораю і любоўю. Няхай Міласэрны Езус шчодра адорыць сваімі ласкамі ўсю нашую сям’ю, нас саміх, нашых родных і бліжніх, нашую краіну і ўвесь гэты грэшны сьвет. Будзем маліцца за ўсіх грэшнікаў, каб яны знайшлі Сваю дарогу да Бога; за тых, хто знаходзіцца ў залежнасьці ад алькаголю і наркотыкаў; за ўсіх людзей, якія жывуць так, нібыта Бога няма...

Няхай гэты малітоўнік будзе дапамогай ва ўласным перажываньні малітоўнага спатканьня зь Езусам Міласэрным.

кс. Леанард Акалатовіч

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся брашура у адным файле
Катэгорыя: Рэлігія
Месца выхаду: Жлобін
Дата выхаду: 2005
Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра, Выдавецкі цэнтар “Pater Noster”
Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Алеся Карцеля
Дата запісу: 2008-03-10
Дата абнаўленьня: 2008-03-10