Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Асіпенка, Квяткоўска, Кастусёў дзёньнік
Націснуць, каб павялічыць...
Кастусёў дзёньнік
Гісторыі беларускіх студэнтаў Праграмы ім. Кастуся Каліноўскага
Асіпенка Людміла, Квяткоўска Катажына

Ідэя напісаньня кнігі паўстала ў ліпені 2006 году ў інтэрнаце «Бабілён», дзе падчас падрыхтоўчых летніх курсаў жылі удзельнікі праграмы ім. Кастуся Каліноўскага.

З Касяй я пазнаёмілася ў Менску, падчас яе валянтарыяту ў межах праграмы «Моладзь». 14 сакавіка 2006 году мяне адлічылі з унівэрсытэту, а ўначы з 14 на 15 сакавіка Касю не ўпусьцілі ў Беларусь пасьля паўгадовага побыту.

Мы сустрэліся ў Варшаве. Бясспрэчна, трэба было чымсьці заняцца.

Тэма ляжала на паверхні.

Сур’ёзна распачалі працу ў лютым 2007 году. Да ліпеня нам удалося паразмаўляць з шасьцюдзесяцьцю сямю каліноўцамі.

Гэтая кніга – простыя чалавечыя гісторыі. Пра дзяцінства, захапленьні, жыцьцёвы выбар, малыя і вялікія справы. Мы не будавалі схемаў, не малявалі шаблёнаў. Хацелася пакінуць прастору для разважаньняў. Спадзяемся, што гэта нам удалося. (Ад Аўтарак, фрагмэнт)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Спампаваць гэты мэдыя-файл... З суаўтаркай кнігі Людмілай Асіпенка размаўляў Яраслаў Іванюк, Polskie Radio Białystok, www.radio.bialystok.pl
Катэгорыя: Грамадзтва, Правы чалавека
Месца выхаду: Варшава
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Barysiewicz Iryna, Anisimowicz Łucja
Выдавец: Studium Europy Wschodniej
ISBN: 83-903109-6-1
Copyright © 2008 by Ludmiła Asipienka
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў).
Дадатковая даведка: Publikacja została zrealizowana przy wsparciu Studium Europy Wschodniej. Niniejszy projekt został zrealizowany przy wsparciu Wspólnoty Europejskiej w ramach Programu MŁODZIEŻ. Treści tego projektu niekoniecznie odzwierciedlają stanowisko Wspólnoty Europejskiej, czy Narodowej Agencji i instytucje te nie ponoszą za nie odpowiedzialności.
Дата запісу: 2008-02-22
Дата абнаўленьня: 2008-05-14