Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
Націснуць, каб павялічыць...
Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця
Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 3-4 мая 2002; частка 1

У прапануемым зборніку змешчаны матэрыялы рэспубліканскай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця», якая адбылася ў Гродне 3-4 мая 2002 года. Ініцыятар канферэнцыі – кафедра гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Ініцыятыва падтрымана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Аргкамітэт канферэнцыі ўзначаліў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Брыгадзін Пётр Іванавіч, а сустаршынямі з’яўляліся дырэктар Інстытута гісторыі НАН РБ, доктар гістарычных навук, прафесар Сташкевіч Мікалай Сцяфанавіч, загадчык аддзела гэтага ж Інстытута, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН РБ Касцюк Міхаіл Паўлавіч, першы прарэктар БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Яноўскі Алег Антонавіч і прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Я.Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Сянько Васіль Васільевіч.

У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы практычна з усіх навуковых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, шэраг даследчыкаў-гісторыкаў з Расійскай Федэрацыі, Польшчы, а таксама аспіранты, настаўнікі, студэнты. Усе ўдзельнікі канферэнцыі, матэрыялы якіх былі ўключаны ў праграму, мелі магчымасць выступіць як на пленарным пасяджэнні, пасяджэннях секцый, так і прыняць удзел у рабоце «круглага стала» «Гістарычная навука і гістарычная адукацыя. Распрацоўка канцэпцыі гістарычнай адукацыі», кіраваў пасяджэннем якога аўтар гэтых радкоў. (Ад рэдакцыйнай калегіі, фрагмэнт)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Гісторыя
Месца выхаду: Горадня
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Крэнь І.П., Навіцкі У.І., Змітровіч І.А.
Выдавец: ГрДУ імя Я.Купалы
ISBN: 985-417-496-4
Крыніца: http://www.lib.grsu.by
Дата запісу: 2007-12-31
Дата абнаўленьня: 2008-02-25