Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Аўдыёкнігі :: Рэсурсы :: Арлоў, Час чумы
Націснуць, каб павялічыць...
Час чумы
Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым -- вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах “Блакітны ліхтар” і “Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік “Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Адкуль наш род”, “Ордэн Белай Мышы”, “Час чумы”, “Каханак яе вялікасьці”, “Сланы Ганібала”, “Адкусі галаву вароне”, “Фаўна сноў”, “Краіна Беларусь”, “Паром празь Ля-Манш”.

"Таямніцы полацкай гісторыі" і "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай "Наша Ніва"

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі “Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990-м узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Рым, 1521; Разьдзел першы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Разьдзел трэці
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Разьдзел шосты
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Рым, 1522; Разьдзел першы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Разьдзел другі
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Разьдзел чацьвёрты
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Разьдзел сёмы
Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: ІП Алесь Калоша
Copyright © 2007 by ІП Алесь Калоша
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Выдаўцоў
Дадатковая даведка: Рэалізавана ГА Вэтэраны Адраджэньня, ініцыятывай Беларускі Гальфстрым, ГА БНФ Адраджэньне ў межах праекту Гукавая кніга па-беларуску; Чытае Валер Будзевіч; Праект вокладкі Франак Вячорка; e-mail guk_kniga@tut.by; Поўную аўдыякнігу шукайце ў сядзібе БНФ, а неўзабаве можна будзе яе заказаць на сайце http://knihi.net
Дата запісу: 2007-12-24
Дата абнаўленьня: 2007-12-26