![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Акулiн, Непрычалены човен ![]() Непрычалены човен Акулiн Эдуард Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і асьпірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча “Беларуская хатка”, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацвет”, загадчыкам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Зараз – намесьнік галоўнага рэдактара часопіса “Дзеяслоў”, а таксама – намесьнік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг паэзіі: “Лес дзённага асвятлення” (1988), “Пяшчота ліўня” (1990), “Крыло анёла”, (1995), “Радно” (2000), драматычнай містэрыі “На Каляды ” (1996)Ю, двух песенных матнітальбомаў: “Мая Крывія” (1995), “Як яна і я” (2000) і кампактдыску “Напачатку была Песьня” (2003). “Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Катэгорыя: Мастацкая літаратура Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2003 Copyright © 2003 by Эдуард Акулiн Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Дата запісу: 2007-12-06 Дата абнаўленьня: 2007-12-06 |
||