Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў
Націснуць, каб павялічыць...
Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў
па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі
Бусел Мікола

Слоўнік зьмяшчае каля 2800 рэестравых словаў, разам з састаўнымі тэрмінамі ў слоўніку каля 5 000 тэрмінаў, што найчасьцей сустракаюцца ў навуковым англійскім і амерыканскім тэксце. Таксама ёсьць невялікая колькасьць назваў простых прылад і кампутарных тэрмінаў. Граматычныя паметы ў слоўніку адсутнічаюць: граматычная катэгорыя відаць з кантэксту. Праз нахільную рысу падаюцца варыянты альбо сінонімы. Розныя значэнні слова аддзяляюцца коскай; коскай з кропкай аддзяляюцца розныя часьціны мовы. У састаўных тэрмінах рэестравае слова падаецца першай літарай. Гэтак жа яно падаецца і ў беларускім перакладзе. Калі між значэнняў ёсць некалькі на аднолькавую першую літару, то першы раз у састаўным тэрміне слова падаецца цалкам, каб пазьбегнуць блытаніны. Склонавыя канчаткі ў састаўных тэрмінах не падаюцца, яны лёгка вызначаюцца з кантэксту. Сфера ўжытку тэрміна не пазначана: чытач лёгка вызначыць, які беларускі адпаведнік дапасуе да кантэксту. Да таго ж, багата якія навукі карыстаюцца аднолькавымі тэрмінамі. Назвы хімічных элементаў і імёны найбольш выбітных навукоўцаў знаходзяцца ў канцы слоўніка.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь слоўнік ў адным файле
Няма файла! Увесь слоўнік ў адным файле
Няма файла! Увесь слоўнік ў адным файле
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Слоўнікі
Крыніца: http://nastaunik.info/
Дата запісу: 2007-11-22
Дата абнаўленьня: 2007-11-22