![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ![]() Англійска-беларускі слоўнік для школьнікаў ад Дзядзькі Міколы Бусел Мікола Мой юны сябар, слоўнічак, які ты трымаеш у руках, складзены для таго, каб дапамагчы табе перакладаць школьныя тэксты, трошкі палегчыць жыццё і навучыцца англійскай мове. Слоўнічкі, што маюць падручнікі, звычайна не ўтрымліваюць багата якіх словаў, што надта нязручна. Вось і паспрабаваў я, твой сябар, сабраць разам словы з усіх цяперашніх падручнікаў, дадаць словы з падручнікаў мінулых гадоў і стварыць гэтую кніжачку. Я хацеў, каб слоўнічак быў невялікі, каб ім было зручна і проста карыстацца. Таму, вядома, у ім таксама не будзе ўсіх словаў, але самае-самае патрэбнае ты ў ім, канешне, знойдзеш. На жаль, з тэхнічных прычын, слоўнічак не мае транскрыпцыі. Але табе дапамогуць школьны падручнік і настаўнік. Галоўнае- ведаць значэнне слова. Ведаючы, што ў цябе заўсёды ёсць праблемы з “няправільнымі” формамі дзеясловаў, я вынес іх у рэестр слоўніка. (Прадмова, фрагмэнт) Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Слоўнікі Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2006 Крыніца: http://nastaunik.info/ Дата запісу: 2007-11-21 Дата абнаўленьня: 2007-11-22 |
||