Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Ніцшэ, Так сказаў Заратустра
Націснуць, каб павялічыць...
Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому
Ніцшэ Фрыдрых

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго:

О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш?

Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя.

Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта.

Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне. (Заратустрава прадмова, фрагмэнт)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Ніцшэ Фрыдрых, фото
Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады, Філязофія
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выдання: Nietzsche F. Also sprach Zaratustra: Ein Buch fuer Alle und Keinen. Insel Verlag.
Крыніца: http://www.knihi.com
Дата запісу: 2007-11-13
Дата абнаўленьня: 2007-11-13