Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Акудовіч, Мяне няма
Націснуць, каб павялічыць...
Мяне няма
Роздумы на руінах чалавека
Акудовіч Валянцін

На палітычнай мапе Эўропы Беларусь, як і ўсе іншыя краіны, выдзелена ня толькі дзяржаўнай мяжой, але яшчэ і нейкім апрычоным колерам. Аднастайная фарба на мапе ўвогуле не супярэчыць дзяржаўнай цэласнасьці фігуры Рэспублікі Беларусь. Аднак калі б нехта, дасьціпны і дасьведчаны, паспрабаваў на агульным полі нашай дзяржавы пазначыць адметным колерам тыя мейсцы, дзе Беларусь насамрэч беларуская, гэта значыць тыя мейсцы, дзе актыўна ці хаця б заўважна прысутнічаюць беларуская мова, беларуская культура, урэшце, проста любоў да Беларусі, як да непазьбежна тваёй Бацькаўшчыны, то мы мелі б зусім іншы малюнак. Тады мы ўбачылі б нешта накшталт Архіпэлягу — унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці група©мі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а між імі неабсяжнае мора расейшчыны: расейскай культуры, расейскай сьвядомасьці, расейскай мовы... І хаця гэтая расейшчына грунтоўна скажоная намі, наўсьцяж дэфармаваная і ад таго трохі фарсавая, але тым ня менш сёньня менавіта яна пануе на Беларусі, калі ня ў якасьці вартасьці, то ў якасьці колькасьці. (Архіпэляг Беларусь,замест прадмовы, фрагмэнт)

Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Філязофія
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1998
Выдавец: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Фрагмэнты
Дадатковая даведка: Сэрыя Бібліятэка Фрагмэнты заснаваная ў 1998 годзе Цэнтрам Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум і часопісам Фрагмэнты
Крыніца: http://knihi.com/frahmenty/
Дата запісу: 2007-10-24
Дата абнаўленьня: 2007-10-24