![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
![]() Тэрмапілы Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс Нумар: 11 У вайну мы гулялі па-рознаму. Здаралася, выхваляліся адзін перад адным назапашанай і прыхаванай зброяй, але да яе дэманстрацыі, а тым болей прымянення даходзіла рэдка. У мяне таксама былі свае запасы. За хлявом, пад грудай камення, я схаваў жалезную скрынку, поўную патронаў у абоймах. Праўда, я тады не ведаў, што з імі рабіць. Іншыя таксама, відаць, не вельмі ведалі, што рабіць з такімі скарбамі. Але тайна трымаецца не толькі замоўчваннем, а і тым, што яе камусьці давяраюць. Можа, таму і надумаў Астрэйкаў Косця далучыць мяне да свае тайны. Добра што далёка хадзіць не трэба было: жылі па-суседску, праз дзве хаты. Праўда, розніца ва ўзросце была адчувальная. Яму мінула шаснаццаць гадоў, а мне – шэсць. (У. Мархель, Працэнты памяці, фрагмант) Месца выхаду: Беласток Дата выхаду: 2007 Рэдактар: Чыквін Ян Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа ISSN: 1506-6576 Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб'яднання Белавежа Друкарня: Offset-Print, Białystok Дадатковая даведка: Адрас: 15-420 Białystok, ul. Pl. Uniwersytecki 1; Zrealizowano ze środków finansowych Ministerstwa Spraw Wewnętrznych i Administracji; Да ведама аўтараў: Рэдакцыя прымае да разгляду празаічныя творы аб'ёмам не болей 5 друкаваных аркушаў (прыблізна 120 стр. машынапісу), паэтычныя да 200 радкоў, артыкулы да 2 друкаваных аркушаў. Рукапісы не вяртаюцца. Аўтары нясуць адказнасць за свае матэрыялы ў адпаведнасці з законам аб друку Польшчы. Апублікаваныя матэрыялы неабавязкова адлюстроўваюць пункт погляду рэдакцыі часопіса Дата запісу: 2007-10-17 Дата абнаўленьня: 2007-10-17 |
||