Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Тэрмапілы
Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс
Нумар: 07

Мастацкі твор з’яўляецца вынікам трансфармацыі, увасаблення цэлай сумы разнастайных фактараў. І ці не вызначальнае месца сярод іх займаюць лёс творцы, яго атачэнне, гістарычная эпоха, адным словам, плынь жыцця. Уваходзіць яно на старонкі тэкстаў то няўлоўным падтэкстам, неспадзяванкай для аўтара, то зададзенай мэтаю, своеасаблівым вызваленнем душы... Нездарма аксіёмаю ўспрымаецца выраз: “Стыль – гэта чалавек”, чалавек з усімі яго асаблівасцямі, праблемамі. Між тым, ужо трэцяе стагоддзе зацікаўленыя асобы імкнуцца канкрэтызаваць, чым жа ўрэшце ёсць гэта шматфункцыянальная літаратуразнаўчая катэгорыя.

І, мабыць, кожны даследчык пагаджаецца з тым, што ў шырокім сэнсе стыль – скразны прынцып пабудовы мастацкай формы, які надае твору адчувальную цэласнасць, адзіны тон і каларыт. Падкрэслім, прынцып, абумоўлены найперш асаблівасцямі творчай індывідуальнасці.

З другога боку, стыль – сама ўстойлівая цэласнасць, эстэтычная еднасць усіх бакоў і элементаў твора. І таму выяўляецца ён у любым фрагменце тэксту – адбітак цэлага нясе кожная тэкставая кропка. (Г. Тварановіч, Агульныя стылёва-эстэтычныя асаблівасці беларускай літаратуры ў Польшчы)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Чыквін Ян
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
ISSN: 1506-6576
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб'яднання Белавежа
Друкарня: Prymat, Białystok
Дадатковая даведка: Адрас: 15-420 Białystok, ul. Pl. Uniwersytecki 1; Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury; Да ведама аўтараў: Рэдакцыя прымае да разгляду празаічныя творы аб'ёмам не болей 5 друкаваных аркушаў (прыблізна 120 стр. машынапісу), паэтычныя да 200 радкоў, артыкулы да 2 друкаваных аркушаў. Рукапісы не вяртаюцца. Аўтары нясуць адказнасць за свае матэрыялы ў адпаведнасці з законам аб друку Польшчы. Апублікаваныя матэрыялы неабавязкова адлюстроўваюць пункт погляду рэдакцыі часопіса
Дата запісу: 2007-10-17
Дата абнаўленьня: 2007-10-17