Націснуць, каб павялічыць...
Аўдыёкнігі !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Тэрмапілы
Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс
Нумар: 02

Елка стаяла не з самага краю, але ў прасвет паміж камлямі дзвюх другіх елак добра было відаць, што робіцца ў канцы пасёлка.

Урэшце, і канец пасёлка Сцяпана не надта цікавіў. Яго цікавіла трэцяя хата па той бок вуліцы. Тры акны ў блакітных аканіцах, два вертыкальныя ромбікі, прарэзаныя ў франтоне. Ромбікі замянялі акенца, каб на гарышчы можна было нешта бачыць. Ён сам іх праразаў, гэта была яго хата.

Другі дзень яны з Валодзем глядзяць на гэту хату, і другі дзень ніхто не адчыніў дзвярэй ні туды, ні адтуль. І за вокнамі яе не было відно ніякага жыцця — усё замуравана белым холадам. Быццам у хаце не было нікога жывога. А павінны быць сын і дачка. Пётрусь і Анеля. Пётрусю — дванаццаць, Анелі — сем. Два гады, як не стала іх маці, і два гады, лічы, усё на плячах хлапца — і яда, і дровы, і сястрычка, і хата. Сіроты пры жывым бацьку. І бацька, як загнаны звер, месца сабе не знаходзіць. Туляецца, як бадзяжка. Чужы ў сваім лесе, у сваім сяле. Вунь яна, яго хата, яго слівы, яго яблыні. Сам садзіў, сам даглядаў, нянчыў... Хацелася волі, хай не сабе, хай дзецям, каб чулі сябе людзьмі. Каб ніхто не камандаваў табой, не ездзіў на табе... Здавалася, можна, здавалася, яшчэ трошкі пацярпець, яшчэ трошкі сілы, і... І... Не далі. Не даюць... Хлопцы пайшлі за войскам. “Пайшлі, — казалі яму. — Пайшлі, бо тут табе жыцця не будзе”. — “А дзеці? Як я дзяцей кіну?” — “І дзецям жыцця не будзе”. (А. Кудравец, Бацька, апавяданне, фрагмант)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1999
Рэдактар: Чыквін Ян
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
ISSN: 1506-6576
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб'яднання Белавежа
Друкарня: Offset-Print, Białystok
Дадатковая даведка: Адрас: 15-420 Białystok, ul. Liniarskiego 4; Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Sztuki; Да ведама аўтараў: Рэдакцыя прымае да разгляду празаічныя творы аб'ёмам не болей 5 друкаваных аркушаў (прыблізна 120 стр. машынапісу), паэтычныя да 200 радкоў, артыкулы да 2 друкаваных аркушаў. Рукапісы не вяртаюцца. Аўтары нясуць адказнасць за свае матэрыялы ў адпаведнасці з законам аб друку Польшчы. Апублікаваныя матэрыялы неабавязкова адлюстроўваюць пункт погляду рэдакцыі часопіса.
Дата запісу: 2007-10-16
Дата абнаўленьня: 2007-10-17