![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Аўдыёкнігі :: Рэсурсы :: Оруэл, 1984, Фэрма ![]() 1984, Фэрма Оруэл Джордж Джордж Оруэл – ангельскі пісьменьнік і публіцыст. Вядомы сваімі антыфашыстоўскімі й антыкамуністычнымі перакананьнямі. У сатыры „Фэрма” Оруэл паказаў перараджэньне бальшавіцкіх прынцыпаў і праграмаў падчас і пасьля рэвалюцыі 1917 года. Жывёлы фэрмы „Мэнар” арганізуюць бунт пад споклічамі роўнасьці й справядлівасьці, выганяюць гаспадара-эксплюататара і бяруць гаспадарку ў свае рукі. Сьвіньні бяруць на сябе адказнасьць за кіраваньне фэрмай. Фэрмай цяпер кіруюць жывёлы, але іх парадкі ці нечым адрозьніваюцца ад людзкіх? Раман 1984 – працягвае тэму „Фэрмы”. Оруэл выявіў будучую сусьветную супольнасьць як татальны іерархічны лад, пранізаны страхам і нянавісьцю. Менавіта ў гэтым рамане ўпершыню прагучала знакамітае выслоўе „Вялікі брат глядзіць на цябе”, а таксама наватворы „двухдумства” альбо „думзлачынства”. Пераклад Сяргея Шупы. Чытае Валер Будзевіч. Час гучаньня - 19 гадзінаў! (Кастусь Козел, http://koziel.livejournal.com) Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2007 Загаловак на мове арыгіналу: Animal Farm Перакладчык: Шупа Сяргей Выдавец: ІП Алесь Калоша Copyright © 2007 by ІП Алесь Калоша Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Выдаўцоў Дадатковая даведка: Рэалізавана ГА Вэтэраны Адраджэньня, ініцыятывай Беларускі Гальфстрым, ГА БНФ Адраджэньне ў межах праекту Гукавая кніга па-беларуску; Чытае Валер Будзевіч; Праект вокладкі Франак Вячорка; e-mail guk_kniga@tut.by; Поўную аўдыякнігу шукайце ў сядзібе БНФ, а неўзабаве можна будзе яе заказаць на сайце http://knihi.net Дата запісу: 2007-10-07 Дата абнаўленьня: 2007-10-08 |
||