![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Пецюкевіч, Лісты ![]() Лісты (1956-1982) Пецюкевіч Мар’ян Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, асабістыя перажыванні, хваляванні, надзеі. Пісьмы часта дасылалі не толькі па справах, але проста дарагім і блізкім людзям. Менавіта таму выданне "Лісты (1956-19820). Пецюкевіч Мар'ян", якое пабачыла свет дзякуючы працы Беластоцкаму беларускаму гістарычнаму таварыству. Пецюкевіч Мар'ян, нягледзячы на тое, што жыў у далёкім Торуні, быў адным з найбольш значных даследчыкаў Падляшша. Менавіта яму належаць заслугі па даследаванні беларускай этнаграфіі ў гэтым раёне. Яго намаганнямі былі створаны беларускія музеі ў Польшчы. У выданні прадстаўлена перапіска Мар'яна Пецюкевіча з Марыяй Знаміроўскай-Прюфэровай, Аляксандрам Бергманам, Мацеем Канапацкім, Люцыянам Туркоўскім, Янай Гейдзінка-Пілатавай і Юркам Туронкам. Значнае месца адводзіцца таксама і ліставанню з газетай "Ніва", з якой беларускі даследчык працяглы час супрацоўнічаў. (Н.Г.) Катэгорыя: Гісторыя Месца выхаду: Беласток Дата выхаду: 2005 Рэдактар: Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў Copyright © 2005 by Białoruskie Towarzystwo Historyczne Друкарня: Offset-Print, Białystok Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministerstwa Spraw Wewnętrznych i Administracji Дата запісу: 2007-09-30 Дата абнаўленьня: 2008-01-11 |
||