|
|
|
![]() новы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Галоўная старонка :: Пра нас ![]() Пра нас Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося... На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася. У верасьні 2007 году на KAMUNIKAT.org адбылася сапраўдная рэвалюцыя! Яе вынік – гэта прафэсійны сайт з каталёгам, пошукавай сыстэмай, падпіскай RSS, топ-сьпісам выданьняў і шмат чым яшчэ. Дагэтуль на новым сайце KAMUNIKAT.org удалося сабраць больш за 1 000 беларускіх кніг і часопісаў. Аднак працы над папаўненьнем кнігазбору ўвесь час працягваюцца. Між іншым скануюцца чарговыя кнігі, вядуцца размовы зь іншымі беларускімі аўтарамі ды выдаўцамі. Крытэрый, якім будзем кіравацца, разьмяшчаючы матэрыял на сайце, будзе адзін – кніга, часопіс ці артыкул павінны: датычыць Беларусі, быць напісаныя па-беларуску, альбо нейкім іншым чынам закранаць беларускую тэматыку. З намі супрацоўнічаюць ужо многія беларускія Аўтары й Выдаўцы. Далучайцеся й Вы! Запрашаем! Наведвальнікаў сайту просім таксама дасылаць нам свае прапановы й заўвагі. На галоўную... |
||