![]() Аўдыёкнігі !!! »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Артыкулы :: Рэсурсы :: Токць, Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ... Беларускі нацыянальны рух ХІХ – пач. ХХ у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Токць Сяргей Паводле поглядаў гісторыкаў і сацыёлагаў т.зв. мадэрнісцкай школы, сучасныя еўрапейскія нацыі сфармаваліся ў 19 – 20 стст. у выніку працэсаў распаду традыцыйнага аграрнага грамадства і паўставання на яго руінах грамадства індустрыяльнага, капіталістычнага. Зараджэнне і развіццё сучаснай нацыянальнай свядомасці было абумоўлена, на іх думку, бурнымі палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі зменамі ў жыцці еўрапейскіх супольнасцяў, ці, іншымі словамі, кардынальнай мадэрнізацыяй усёй еўрапейскай цывілізацыі: “Працэс фармавання нацыі суправаджаўся зрынаннем праўна санкцыянаваных грамадскіх бар’ераў, узрастаннем гарызантальнай і вертыкальнай грамадскай мабільнасці, распаўсюджаннем адукацыі і, такім чынам, значным павелічэннем прытоку інфармацыі і грамадскіх ідэй. Становыя сувязі былі заменены слабейшымі класавым.” Для шырокіх масаў прадстаўнікоў ніжэйшых саслоўяў засваенне нацыянальнай свядомасці з’яўлялася спосабам далучэння да новага грамадства і набыццём новай сістэмы каардынат пасля распаду феадальна-саслоўных структур і ментальнасці. Некаторыя даследчыкі, напрыклад Эрнэст Гельнер, дастаткова радыкальна трактавалі ўзаемазалежнасць нараджэння сучасных нацый і працэсаў мадэрнізацыі грамадства, нават адмаўляючы часам сувязь сучасных нацый з народнасцямі феадальнай эпохі: “Нацыяналізм – гэта не абуджэнне народаў да самасвядомасці: знаходзіць ён народы там, дзе яны не існавалі.“ Катэгорыя: Гісторыя Copyright © by Сяргей Токць Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Крыніца: Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ міжнароднага кангрэса беларусістаў "Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый". Мінск:"Беларускі кнігазбор", 2001. С.68-75 Дата запісу: 2007-09-24 Дата абнаўленьня: 2007-12-17 |
||