![]() Аўдыёкнігі !!! »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci ![]() Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski Ждановіч Валерыя Дарагі Чытач! Гэтую кніжку можна чытаць з пачатку, з канца i зь сярэдзіны — усё залежыць ад патрэбы. Калі ты зусім ня ведаеш польскай мовы — чытай ад пачатку: там ёсьць альфабэт, правілы чытаньня, a потым ідуць тэматычныя разьдзелы, дзе словы аб'ядноўваюцца паводле значэньня. Асноўных тэматычных разьдзелаў 17 (усе яны пералічаныя на наступнай старонцы). Буйныя тэмы падзяляюцца на падразьдзелы, a тыя, у сваю чаргу, — на асобныя тэматычныя артыкулы. У кожнага артыкула свой нумар: ён пазначаны на палях шэрымі лічбамі. Усіх артыкулаў 1000. Словы, сабраныя пад адным нумарам, падзяляюцца на болын дробныя сэнсавыя падгрупы й пазначаюцца лацінскімі літарамі: а, b, с, d i гэтак далей. Нумар артыкул a зь літарай сэнсавай падгрупы — гэта дакл адны адрас слова. Калі ты ўжо крыху ведаеш мову й проста шукаеш незразумелыя словы, зазірні ў канец слоўніка. Там словы падаюцца ў альфабэтным парадку з указаньнем адрасу. Альфабэтных сьпісаў два — польскі й беларускі. Гэта зроблена для таго, каб ты мог, напрыклад, напісаць сябрам па-польску. Ведаючы беларускае слова, ты па нумары артыкула даведаесься, дзе шукаць яго польскі адпаведнік у першай, тэматычнай частцы кнігі. I наадварот, пачуўшы ці прачытаўшы невядомае польскае слова, ты праз альфабэтны сьпіс знойдзеш яго адрас i адшукаеш пераклад на беларускую мову. Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, Слоўнікі Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2006 Рэдактар: Вячорка Вінцук, Дубавец Сяргей, Казанецкі Павал Мастацкі рэдактар: Качан Эдзік Выдавец: Мэдысонт ISBN: 985-6530-44-X Copyright © 2006 by Валерыя Ждановіч; Эдзі Качан - ілюстрацыі; СТАА Мэдысонт - афармленьне Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай СТАА Мэдысонт Дата запісу: 2007-09-19 Дата абнаўленьня: 2008-06-19 |
||