![]() Аўдыёкнігі !!! »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
![]() Палітычная Сфера Беларускі навуковы часопіс. Паліталогія паліталогіі Нумар: 03 Аналіз сэнсаў дае сапраўднае разуменне падвойнага значэння і гучання назвы палітычная навука. Навука пра палітыку (мадэль, тэорыя ды схема) і навука для палітыкі, навука-палітыка як працяг палітычных інтэнцыяў ды праектаў. Палітычнай навуцы ўласціва значная чуллівасць да «ідэалогіі» — ці то «дзяржаўнай ідэалогіі», ці то «тэорыі / ідэалогіі дэмакратыі» — а таксама да розных дыскурсаў, якія звычайна не лічацца навуковымі, кшталту «геапалітыкі». Усе гэтыя «ідэалогіі» і калянавуковыя канцэпцыі вельмі добра кладуцца ў дысцыплінарнасць паліталогіі менавіта таму, што яна навука палітычная. Але хацелася б зазначыць іншае: з выхаду мінулага нумара «Палітычнае сферы» вельмі многае змянілася. Пры звужэнні сферы публічнае палітыкі сфера палітычнага значна пашырылася, прынамсі ў сферы навукі. Хваля «дзяржаўнай ідэалогіі» парушыла аўтаномію акадэмічнага поля, зараз нават тэза мінулага нумара пра ізаляванасць палітычнае навукі, з яе веберамі ды алмандамі, ад палітыкі выглядае трошкі анахранічна. Ідэалогія кінула навуку ў палітычную рэальнасць, якую раней лічылі за лепшае не заўважаць, — а веду пра палітычныя інстытуты Беларусі зрабіла абавязковаю. Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2004 Рэдактар: Казакевіч Андрэй Рэдакцыйная калегія: Васілевіч Наталля, Чавусаў Юрый, Чуліцкая Таццяна, Ягораў Андрэй. Выдавец: Рэдакцыйная Рада часопіса Палітычная сфера ISSN: 1819-3625 Copyright © 2004 by Рэдакцыйная Рада часопіса Палітычная сфера Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыйнай Рады часопісу Палітычная сфера Друкарня: СП Транслайн Дадатковая даведка: Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылкі на часопіс «Палітычная сфера» абавязковыя; Змест матэрыялаў адлюстроўвае пункт гледжання аўтара, які не заўжды супадае з меркаваннем Рэдакцыйнай Рады; kantakt: political_sphere@yahoo.com Крыніца: http://palityka.org Дата запісу: 2007-09-03 Дата абнаўленьня: 2007-09-04 |
||