![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Забытых таямніцаў чар ![]() Забытых таямніцаў чар Легенды, паданні, аповесці ваколіц Белавежскай Пушчы Кніга з такой прыгожай назвай – вынік агульнай працы настаўнікаў, вучняў і апантаных цудоўнай ідэяй пошуку таямніц мінулага людзей шаноўнага ўзросту, якія жывуць па абодва бакі Белавежскай пушчы. Рэдактарам выдання выступае Наталля Герасімюк, адначасова аўтар аднайменнага праекту, прадуктам якога і з’яўляецца публікацыя. Гэта двухмоўнае выданне (польска-беларускае) знаёміць наз з міфамі і легендамі, звязанымі з паходжаннем назваў асобных вёсак і паселішчаў, расказвае аб далёкай мінуўшчыне, адкрываючы чароўныя таямніцы. Зборнік складзены з дзвюх частак – польскай і беларускай, - кожная з якіх прэтэндуе на самастойнасць, бо не з’яўляецца працягам папярэдняга варыянта. Пасярэдзіне – карта еўрарэгіёна, які ўключае ў сябе тры раёны беларускай тэрыторыі (Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі) і Гайнаўскі павет з памежнай польскай тэрыторыі. Выданне багата ілюстраванае, пры чым малюнкі зроблены не прафесійным мастаком, а амататарам, якому ўдалося знайсці той адзіна правільны мастацкі падыход, каб перадаць дух таямнічасці зместу. (Н.Г.) Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура Месца выхаду: Гайнаўка Дата выхаду: 2006 Перакладчык: Карпюк Людміла, Лаўранчук Тамара Рэдактар: Герасімюк Наталля Выдавец: Музей І Асяродак Беларускай Культуры Ў Гайнаўцы Друкарня: Drukarnia MKJ Дадатковая даведка: Праeкт вокладкі Наталля Герасімюк; Карэктар Тамара Лаўранчук; Ілюстрацыі: Агнешка Ціханюк; Aпрацаванне Выдавецка-Эдытарская Агенцыя ЭкаПрэс А. Пaскробкa; Склад: Артур Садурcкі Дата запісу: 2007-09-01 Дата абнаўленьня: 2008-02-11 |
||